«Падарожжа на Месяц» () — першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа. Кароткаметражная фарсавая камедыя, якая парадыруе сюжэты раманаў Жуля Верна «З гарматы на Месяц» і Герберта Уэлса «Першыя людзі на Месяцы». Пастаўлена рэжысёрам Жоржам Мельесам па ўласным сцэнарыі, на створаных ім дэкарацыях, на яго прыватнай студыі і сіламі яго акцёрскай трупы.

Сюжэт Вучоны робіць у Акадэміі даклад аб магчымасці палёту на Месяц. Пасля бурных дыскусій вырашана адправіць на Месяц экспедыцыю, для якой будуецца касмічны карабель у выглядзе снарада, які запускаецца ў космас стрэлам з велізарнай гарматы. Снарад падае на Месяц. Акадэмікі выходзяць на паверхню Месяца, мілуюцца на Зямлю і кладуцца спаць. Раніцай яны ідуць даследаваць знойдзеную пячору, дзе сустракаюць селенітаў-скакуноў (у фільме іх гралі прафесійныя акрабаты). Расправіўшыся з селенітамі пры дапамозе парасонаў, навукоўцы вырашаюць вярнуцца на Зямлю, садзяцца ў снарад, пасля чаго апошні акадэмік спіхвае снарад з края Месяца і сам заскоквае следам. Снарад падае ў акіян і шчасна даплывае да гавані. Падарожнікаў з пашанай сустракаюць суайчыннікі.

Спасылкі

Бясплатна запампаваць гэты фільм з інтэрнэт-архіва

Катэгорыя:Нямыя фільмы Катэгорыя:Фантастычныя камедыі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Экранізацыі твораў Герберта Уэлса Катэгорыя:Экранізацыі твораў Жуля Верна Катэгорыя:Фільмы пра Месяц Катэгорыя:Фільмы Жоржа Мельеса