Валянцін Цімафеевіч Мыслівец (, Хазянінкі, Пухавіцкі раён — ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Хазянінкі Пухавіцкага раёна.
У 1956 годзе скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску па спецыяльнасці «майстар-будаўнік». У 1956—1957 гадах служыў у марскіх пагранічных войсках. У 1958 годзе працаваў мантажнікам у Мінскім будаўніча-мантажным упраўленні радыёфікацыі. У 1959—1964 гадах быў мадэльшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній у Мінску.
З 1965 года — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 1967 па 1976 год працаваў у рэдакцыі газеты на Беларускім радыё, у 1976—1980 — на Беларускім тэлебачанні. З 1981 года — супрацоўнік часопіса «Полымя».
З 1983 года — літаратурны кансультант «Сельскай газеты», у 1987—1988 — начальнік аддзела Беларускага фонду культуры.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года.
Памёр года ў Мінску.
Творчасць Друкаваўся з 1962 г. Пісаў пра рабочых, ваенныя гады.
Творы Аўтар некалькіх зборнікаў прозы і дакументальнай аповесці пра 16 дукорскіх партызанаў. нарысы «Калі табе камсамолец імя» (1966) зборнік прозы «Дубы не молчат» (1967) аповесць «Посланец Балтики» (1969) зборнік прозы «Мои заводчане» (1969) зборнік прозы «Горячая сталь» (1971) зборнік прозы «Рабочие люди» (1973) зборнік прозы «Крылатый конвейер» (1975) зборнік прозы «Портреты знакомых» (1976) раман «Мужанцы» (1982) зборнік прозы «Каханне на золаку» (1986) дакументальная аповесць «Выгнанне грэшнікаў» (1990).
Зрабіў літаратурны запіс кніг М. Куско «С именем Ленина в сердце» (1967), І. Макарэвіча «Гаспадар на зямлі» (1989).
Літаратура
Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі