Папі́нскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Новая Папіна (да 11 ліпеня 1996 года — вёска Папіна).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каралінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 2 чэрвеня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Папінскага сельсавета было 16 населеных пунктаў. 1 снежня 1975 года ў склад Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, СулічаваРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2476 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,0 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
У складзе сельсавета 11 населеных пунктаў: Вулька Папінская, Вялікі Лес, Залаўе, Зарэчка, Кублік, Людвінава, Ляхавічы, Марцынава, Новая Папіна, Папіна, Хідры.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе