Асаве́цкі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Восаўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Восаўцы 1-я. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 2 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Асавецкага сельсавета было 10 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,8 % — беларусы, 5,6 % — украінцы, 1,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1271 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе