Ра́дастаўскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Радастава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радастаў. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Радастава. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радастаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2320 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,7 % — беларусы, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1757 чалавек.
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Радастаўскі біялагічны заказнік.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе