Эрнст Ба́рлах (; , , Гольштэйн — , ) — выбітны нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік. Рэаліст і экспрэсіяніст.

Біяграфія і творчасць Вучыўся ў Гамбургу, Дрэздэне, Парыжы. У ранніх скульптурах, кераміцы, графіцы быў блізкі да югендстылю. У 1909 годзе працаваў у Фларэнцыі. Звярнуўся да нямецкай готыкі, якая аказала вырашальнае ўздзеянне на стыль яго спелых работ. У 1910 годзе пасяліўся ў Гюстраве, дзе пражыў усё астатняе жыццё.

З патрыятычных пачуццяў падтрымаў сусветную вайну, у 1915—1916 гадах ваяваў у пяхоце, вярнуўся з фронту перакананым пацыфістам. Набыў шырокую вядомасць, быў прыняты ў члены Прускай акадэміі мастацтваў (1919), Мюнхенскай мастацкай акадэміі (1925), атрымаў прэмію Клейста (1924). Ілюстраваў «Фаўст» Гётэ (1923). Пасля прыходу нацыстаў да ўлады антываенны пафас работ Барлаха прыйшоў у сутыкненне з мілітарысцкім духам «новай Германіі». У 1937 годзе работы скульптара былі канфіскаваныя з музеяў, цэркваў і іншых грамадскіх месцаў і асуджаныя як «дэгенерацыйнае мастацтва». У 1938 годзе Барлах быў вымушаны выйсці з Прускай Акадэміі Мастацтваў. Апошнім часам ён цяжка хварэў.

Літаратура

Спасылкі

Сайт Таварыствы Барлаха ў Гамбургу Сайт Таварыствы Барлаха ў Гюстраве Сайт музея Барлаха ў Ведэлі Працы ў музеях свету Bibliographie der Sekundarliteratur

Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Германіі Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Берлінскі сецэсіён Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта