Анатоль Мікалаевіч Лызікаў (нар. , Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).

Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1974). 3 1982 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1998 года загадчык кафедры). У 2007—2020 гадах — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Сям’я

сын Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 1975) — доктар медыцынскіх навук, жонка Таццяна — кандыдат медыцынскіх навук дачка (нар. 1979) — доктар медыцынскіх навук

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.

Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Літаратура

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта