Роберт Ота Вальзер (; , , Швейцарыя — ) — швейцарскі пісьменнік.

Пісаў на нямецкай мове. Знаходзіўся пад пастаянным псіхалагічным уціскам, звязаным з прагрэсіраваннем душэўнай хваробы (у 1933 лячыўся ад шызафрэніі ў псіхіятрычнай клініцы). Пісаў вытанчаныя, прасякнутыя індывідуалізмам і песімізмам эсэ і апавяданні: «Нататкі Фрыца Кохера» (1904), «Прагулка» (1917), «Жыццё паэта» (1918); раманы «Памагаты», «Якаб фон Гунтэн» (абодва 1908); імпрэсіяністычную лірыку (зборнік «Вершы», 1909).

Літаратура Баршчэўскі Л. Вальзер // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Спасылкі Марыя. Апавяданне Медыцынскі «выпадак» Роберта Вальзера Роберт Вальзер і жывапіс

Літаратурны гід: Роберт Вальзер

Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі