Галіна Аляксандраўна Каралькова (Трушко) (, — ) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1992).

Біяграфія Пасля заканчэння студыі пры Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (1964) працавала ў ім. Была замужам за акцёрам Леанідам Трушко.

Ролі ў тэатры Алёнушка («Пунсовая кветачка» Л. Карнаухавай, А. Браўсевіч), Кардэлія («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А. Дзялендзіка), Элеанора («Каханне не жарты» П. Кальдэрона), Ніса («» Лопэ дэ Вэгі), Вара («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Юлія Міхайлаўна («Стары дом» А. Казанцава), Баяркіна («Ах, які пасаж!» У. Салагуба, П. Фёдарава), Беціна («Цыліндр» Э. дэ Філіпа) і інш.

Літаратура Каралькова (Трушко) Галіна Аляксандраўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 492.

Спасылкі Галина Королькова // КИНО-ТАТР-РУ

Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі