Георгій Хрысанфавіч Даўгя́ла (, Віцебск — , Мінск) — беларускі вучоны-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Брат беларускага мастака Міхаіла Даўгялы (1908—1978).
Біяграфія Нарадзіўся года. У якасці месца нараджэння розныя крыніцы называюць тры варыянты Віцебск — С. 66., ВеліжДовгялло Георгий Хрисанфович (26.11(09.12).1902—29.07.1974) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт або вёска КрутоеВелиж помнит их имена // Сайт «Виртуальный Велиж» Содаты Победы. Велижский район. Веліжскага павета Смаленскай губерні. На карыць апошняга варыянта сведчыць тое, што там нарадзіўся ягоны брат Міхаіл.
Скончыў у 1928 годзе медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў вядомых вучоных-тэрапеўтаў С. М. Мелкіх і Ф. А. Гаўсмана.
Пасля заканчэння ўніверсітэта малады ўрач быў накіраваны на працу ў вясковыя бальніцы Коханаўскага і Асвейскага раёнаў Віцебскай вобласці, потым працаваў у тэрапеўтычным аддзяленні Полацкай бальніцы чыгуначнікаў.
З 1935 года асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У гэты перыяд малады вучоны падрыхтаваў і абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Карэлятыўныя адносіны паміж функцыяй пячонкі і функцыяй кішэчніка ў вугляводным абмене».
У 1939 годзе Даўгяла прызваны ў армію. Быў начальнікам палявога рухомага шпіталя падчас ваеннай аперацыі ў Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў тэрапеўтычныя аддзяленні шпіталяў Калінінскага, Беларускага і Прыбалтыйскага франтоў.
Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце дацэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі, у 1955—1974 гадах загадчык кафедры. У 1955 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Эрытрацытатэрапія пры захворванні Адзісана-Гусерава-Бірмера». Высокая кампетэнцыя вучонага не абмяжоўвалася вузкай спецыялізацыяй, сярод яго навуковых інтарэсаў — кардыялогія, рэўматалогія, гастраэнтэралогія, гематалогія.
У 1953—1959 гадах галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР.
Рэдактар аддзелаў Беларускай савецкай і Вялікай медыцынскай энцыклапедый; член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Тэрапеўтычны архіў».
Старшыня праблемнай камісіі «Фізіялогія і паталогія сардэчна-сасудзістай сістэмы», старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства тэрапеўтаў у 1955—1974 гадах. Член Прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства тэрапеўтаў, Рэспубліканскага таварыства кардыёлагаў. Член Міжнароднага таварыства інтэрністаў.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 150 навуковых прац, прысвечаных гематалогіі, кардыялогіі, рэўматалогіі, атэрасклерозу, хранічным пнеўманіям, гастраэнтэралогіі і інш. Сярод прац вучонага: «Клініка і лячэнне інфаркта міякарда» (1957), «Лячэбная фізічная культура пры сардэчна-сасудзістых захворваннях (стэнакардыя, інфаркт міякарда)» (1959), «Клінічная характарыстыка цячэння розных відаў рэўматызму» (1972) і інш.
Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны новыя метады дыягностыкі і лячэння захворванняў крыві.
Шматгадовая навуковая і практычная дзейнасць Георгія Хрысанфавіча садзейнічала развіццю клінічнай гематалогіі ў краіне. Ён з’яўляецца аўтарам і суаўтарам прац «Да клінікі вострых лейкозаў» (1950), «Злаякаснае малакроўе» (1951), «Практычны дапаможнік па даследаванні згусальнай сістэмы крыві» (1969), «Сістэма гемастазу ў норме і паталогіі» (1973) і інш.
Пад кіраўніцтвам вучонага былі падрыхтаваны 52 дысертацыйныя працы, 12 з якіх — доктарскія. Многія вучні вучонага ў далейшым сталі вядомымі вучонымі-тэрапеўтамі, узначалілі кафедры тэрапеўтычнага профілю ў Мінскім і Гродзенскім медыцынскіх інстытутах, Беларускім інстытуце ўдасканальвання ўрачоў, навукова-даследчых інстытутах краіны.
Сачыненні Злокачественное малокровие ().—2 изд. — Мн., 1962 Практическое руководство по исследованию свёртывающей системы крови в клинике — Мн., 1969 (совм. с В. Л. Крыжановским) Система гемостаза в норме и патологии — Мн., 1973 (совм. с В. Л. Крыжановским)
Узнагароды У 1966 г. вучонаму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР». Ён з’яўляецца кавалерам ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», узнагароджаны таксама медалямі, ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік аховы здароўя».
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
Спасылкі Довгялло Георгий Хрисанфович (26.11(09.12).1902—29.07.1974) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны