__NOTOC__
28 чэрвеня — сто семдзесят дзявяты (сто васьмідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1098: У бітве пры Антыёхіі, армія Першага крыжовага паходу, зачыненая ў горадзе, перамагла сельджукаў 1389: На Косавым полі сербскае войска князя Лазара разбіта туркамі. 1569: Падпісанне Люблінскай уніі. 1 ліпеня унія зацверджана дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў. 1660: Адбылася бітва пад Палонкай, войскі Рэчы Паспалітай разбілі маскоўскае войска на чале з Іванам Хаванскім. 1812: У Варшаве створана Генеральная канфедэрацыя. Акт канфедэрацыі абвяшчаў аднаўленне Каралеўства Польскага. 1868: Эмір Бухарскі прызнаў сябе васалам Расіі. 1914: Забойства ў Сараеве сербскімі тэрарыстамі аўстра-венгерскага эрцгерцага Франца Фердынанда, што паслужыла нагодай да пачатку Першай Сусветнай вайны. 1919: Падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завершылася Першая Сусветная вайна. 1919: Заснавана Ліга Нацый. 1941: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск. 1941: Створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа. 1944: Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў. 1947: Беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу (Германія) прысвоена імя Янкі Купалы. 1950: Паўночнакарэйскія войскі занялі горад Сеул. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй
Нарадзіліся
1476: Павел IV, Папа Рымскі 1490: Альбрэхт Брандэнбургскі, архібіскуп магдэбургскі і майнцкі 1577: Пітэр Паўль Рубенс, фламандскі жывапісец (пам. 30.5.1640) 1712: Жан-Жак Русо, французскі філосаф (пам. 2.7.1778) 1865: Дэвід Янг Кэмеран, шатландскі мастак 1867: Луіджы Пірандэла, італьянскі пісьменнік і драматург (пам. 10.12.1936) 1873: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912) 1875: Анры Леон Лебег, французскі матэматык 1891: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 3.11.1937) 1894: Абрам Роам, савецкі кінарэжысёр 1912: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізік і філосаф 1923: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог, аўтар фундаментальнай «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 г.» (пам. 1988) 1926: Мел Брукс, амерыканскі кінарэжысёр 1945: Філіпа Марак, брытана-амерыканскі біяхімік 1947: Анні Дзюпрэ, французская актрыса 1972: Нго Бао Цяу, в'етнамскі матэматык 1983: Сціна Джэксан, шведская пісьменніца 1989: Джо Ковач, амерыканскі лёгкаатлет
Памерлі
1586: Прымаж Трубар, славенскі першадрукар 1797: П'етра Веры, італьянскі асветнік 1801: Марцін Іаган Шміт, аўстрыйскі мастак 1821: Аўгуст Фрыдрых Швейгер, нямецкі батанік 1852: Жазеф Рэкамье, французскі гінеколаг 1914: Франц Фердынанд, аўстрыйскі эрцгерцаг 1922: Велімір Хлебнікаў, рускі паэт 1932: Майроніс, літоўскі драматург, святар 1942: Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882) 1967: Оскар Марыя Граф, нямецкі пісьменнік 1989: Іорыс Івенс, нідэрландскі кінарэжысёр 1997: Хельмут Леерб, аўстрыйскі мастак 2018: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская пісьменніца
Святкуюць Украіна, Дзень Канстытуцыі.
628