__NOTOC__

29 кастрычніка — трыста другі (трыста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

437: Валентыніян III ажаніўся з Ліцыніяй Эўдоксіяй, дачкой Феадосія II 1607: Арман Жан дзю Плесі Рышэльё абараніў дысертацыю ў Сарбоне на ступень доктара тэалогіі. 1685: Курфюрстам Брандэнбурга выдадзены Патсдамскі эдыкт аб верацярпімасці. 1762: Баталія пры Фрайбергу. 1706: Падчас Паўночнай вайны ля г. Каліша (Польшча) рускія войскі пад камандаваннем князя А. Меншыкава нанеслі паражэнне аб’яднаным шведска-польскім войскам. 1787: У Празе ў саслоўным тэатры адбылася прэм’ера оперы «Дон Жуан» В. А. Моцарта. 1865: Лорд Джон Расел у другі раз заняў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабытаніі. 1914: Асманская імперыя ўступае ў Першую сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі. 1923: Абвешчана Турэцкая Рэспубліка. 1937: У Менску расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек (спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года) 1952: У Пінску знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай 1955: На рэйдзе Севастопаля ўзарваўся і затануў лінкор «Новарасійск» (былы «Джуліа Чэзарэ») 1989: Адбыўся мітынг у Курапатах у памяць ахвяр рэпрэсій 2013: Адкрыты тунэль пад пралівам Басфор, які злучыў еўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула

Нарадзіліся

1912: Бруна Касінары, італьянскі мастак 1918: Іосіф Самуілавіч Абраміс, беларускі савецкі дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (пам. 29.9.1984) 1920: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 2.8.2011) 1923: Карл Джэрасі, амерыканскі хімік 1929: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза (пам. 11.5.1944) 1930: Валерыя Сямёнаўна Вірская-Катляр, украінская артыстка балета 1935: Майкл Джэйстан, англійскі акцёр 1938: Элен Джонсан-Серліф, прэзідэнт Ліберыі 1938: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык 1947: Рычард Дрэйфус, амерыканскі акцёр 1948: Франс дэ Вааль, нідэрландскі прыматолаг 1950: Абдула Гюль, прэзідэнт Турцыі 1973: Рабер Пірэс, французскі футбаліст, чэмпіён свету па футболу 1979: Эндру Лі Потс, англійскій акцёр 1995: Крыста Дэгучы, канадская дзюдаістка

Памерлі 1618: Уолтэр Рэйлі, англійскі пірат і пісьменнік 1804: Джордж Морленд, англійскі мастак 1918: Рудольф Тобіяс, эстонскі кампазітар 1924: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург 1932: Жазеф Бабінскі, французскі ўрач 1933: Джордж Лукс, амерыканскі мастак 1937: Анатоль Вольны, беларускі пісьменнік 1937: Платон Галавач, беларускі пісьменнік (нар. 18.4.1903) 1937: Алесь Дудар, беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў літаб’ядняння «Маладняк» 1937: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік (нар. 20.11.1901) 1937: Васіль Каваль, беларускі пісьменнік (нар. 17.8.1907) 1937: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, другі рэктар БДУ (нар.12.1.1888) 1937: Майсей Кульбак, яўрэйскі пісьменнік (нар. 20.3.1896) 1937: Юрка Лявонны, беларускі паэт (нар. 29.7.1908) 1937: Валерый Маракоў, беларускі паэт 1937: Васіль Сташэўскі, беларускі драматург, празаік 1937: Яўген Успенскі, беларускі фізік 1937: Аляксандр Чарнушэвіч, дзяржаўны дзеяч БССР (нар. 1899) 1937: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч (нар. 7.11.1896) 1971: Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус, шведскі біяхімік (нар. 10.8.1902) 1993: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі 2017: Георгій Георгіевіч Паплаўскі, беларускі мастак

Святкуюць , Дзень Рэспублікі (1923). , Дзень пазаведамаснай аховы; Дзень камсамола.

К29