__NOTOC__

29 сакавіка — восемдзесят восьмы (восемдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 537: Пачатак пантыфікату Вігілія. 1461: Адбылася бітва пры Тоўтане. 1584: Фёдар I уступіў на рускі прастол. 1611: Пачатак паўстання ў Маскве супраць цара Уладзіслава Вазы. 1693: Заснаваны горад Курытыба (Бразілія). 1891: Расійскі імператар Аляксандр III падпісаў рэскрыпт аб будаўніцтве Транссібірскай магістралі. 1992: 14-я расійская армія ўвайшла ў Прыднястроўе. 2004: Да НАТА далучыліся Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія. 2010: Выбухі ў Маскоўскім метрапалітэне.

Нарадзіліся

1561: Санторыа Санторыа, італьянскі ўрач, анатам і фізіёлаг (пам. 1636) 1629: Аляксей Міхайлавіч, рускі цар (пам. 1676) 1722: Захар Чарнышоў, расійскі палкаводзец, граф, генерал-фельдмаршал 1791: Дзмітрый Бібікаў, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі, удзельнік руска-турэцкай і расійска-французскай войнаў* 1864: Поль Рансон, французскі мастак, дызайнер і графік (пам. 20.2.1909) 1848: Аляксандр Курапаткін, расійскі военачальнік, ваенны міністр, падчас руска-японскай вайны галоўнакамандуючы рускімі сіламі на Далёкім Усходзе 1899: Лаўрэнцій Берыя, камісар унутраных спраў СССР і кіраўнік атамнай праграмы СССР (пам. 1953) 1905: Эдвард Бара, англійскі мастак 1929: Ленарт-Георг Меры, эстонскі пісьменнік, прэзідэнт Эстоніі (пам. 2006) 1931: Вікенцій Дзмітрыеў, беларускі трэнер па мастацкай гімнастыцы 1936: Станіслаў Гаварухін, савецкі і расійскі кінарэжысёр 1943: Джон Мэйджар, прэм’ер-міністр Брытаніі (1990-97) 1951: Роджэр Маерсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007) 1952: Тэафіла Стывенсан, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе 1963: Сяргей Львовіч Гумілеўскі, беларускі скульптар

Памерлі 1058: Стэфан IX, Папа Рымскі 1629: Якаб дэ Гейн II, нідэрландскі мастак 1792: Густаў III, кароль шведскі (нар. 24.1.1746) 1826: Ёган Генрых Фос, нямецкі паэт і перакладчык 1891: Жорж-П'ер Сёра, французскі мастак 1912: Роберт Скот, даследчык Антарктыды (нар. 1868) 1965: Ёста Адрыян-Нільсан, шведскі жывапісец 1981: Жан Альбер Гарэн, французскі мастак 1989: Аляксандр Пракапенка, беларускі футбаліст (нар. 16.11.1953) 1998: Квітка Цісык, оперная і блюзавая спявачка 2016: Ніл Гілевіч, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 30.9.1931)

Святкуюць Мадагаскар: Дзень пакутнікаў Тайвань: Дзень моладзі ЦАР: Дзень Баганды Чылі: Дзень маладога камбатанта 329