Бурштынавая кіслата (бутандыявая кіслата, этан-1,2-дыкарбонавая кіслата) НООС-СН2-СН2-СООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе і спірце. Змяшчаецца ў невялікіх колькасцях у многіх раслінах, бурштыне. Стымулюе рост і павышае ўраджай раслін, паскарае развіццё кукурузы. У прамысловасці бурштынавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам гідрыраваннем малеінавага ангідрыду.
Упершыню атрымана ў XVII стагоддзі перагонкай бурштыну. Солі і эфіры бурштынавай кіслаты называюцца сукцынатамі ( — бурштын).
Смяротныя дозы (LD50): аральна — 2,26 г/кг (пацукі), унутрывенна — 1,4 г/кг (мышы).
Катэгорыя:Двухасноўныя лімітавыя карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Бурштын Катэгорыя:метабалізм