«Кулачны баец» (таксама «Баец з тэрм») — эліністычная бронзавая статуя, знойдзеная на схіле Квірынальскага ўзгорка ў Рыме ў 1885 годзе. Датуецца I стагоддзем да н. э. Адрозніваецца рэалізмам. Пастава барца, які адпачывае пасля бою, вельмі натуральная і нязмушаная. Статуя выстаўлена ў Нацыянальным рымскім музеі, які размяшчаецца ў тэрмах Дыяклетыяна.

thumb|left|250px|Рукі байца

Гл. таксама Спіс антычных бронзаў

Літаратура Nikolaus Himmelmann, 1998. Herrscher und Athlet : Die Bronzen vom Quirinal (Milan: Olivetti). Exhibition catalogue, Bonn. Brunilde Sismondo Ridgway, Hellenistic Sculpture, vol. III : The Styles of ca. 100-31 B.C., University of Wisconsin Press, Madison, 2003 (ISBN 0-299-17710-6), p. 84-86. R. R. R. Smith (trad. Anne et Marie Duprat), La Sculpture hellénistique [" Hellenistic Sculpture "], Thames & Hudson, coll. " L’Univers de l’art ", Paris, 1996 (édition originale 1991) (ISBN 2-87811-107-9), p. 54-55.

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптуры Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Скульптуры I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Бронзавыя скульптуры