Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — , Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1681).
Біяграфія У 1663—1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 года вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683 гадоў. Стольнік вялікі літоўскі з 1679 года, надворны падскарбі літоўскі з 1681 года.
Браў удзел у Венскім паходзе 1683 года. У 1684 годзе стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 года ў Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету.
Сям’я Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана.
Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы
Спасылкі
Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Леў Васіль Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Генералы літоўскай артылерыі Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія