Рыгор Іванавіч Сапега (каля 1560—1600) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.

Займаў пасаду аршанскага падкаморага (з 1585).

Сям’я Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Андрэя.

Ажаніўся да 1585 года з Соф’яй Стравінскай (памерла да 1611), дачкой віцебскага кашталяна Марціна Стравінскага. Меў з ёй дзяцей: Аляксандра Дажбога (1585—1635), старосту аршанскага; Крыштафа Стэфана (1590—1627), вялікага літоўскага пісара.

Спасылкі Генеалогія Сапегаў

Рыгор Іванавіч Катэгорыя:Падкаморыя аршанскія