Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — водная дзеразападобная расліна, від сямейства палушнікавыя.
Апісанне
Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая травяністая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Расце зараснікамі або групамі на пяшчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш.
Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. Сцябло кароткае, у аснове цыбулепадобна патоўшчанае, да асновы двух-трохлопасцевае. Ад сцябла паміж лопасцямі адыходзяць шматлікія карані. Вышэй на сцябле размешчаны лісты. Яны ўнізе расшыраныя, з добра выражаным язычком, а кверху звужаюцца і становяцца шылападобнымі (адсюль назва расліны — шыльнік). Унутры лістоў амаль па ўсёй даўжыні праходзяць паветраныя каналы. Пашыраная лопасцевая аснова сцябла адпавядае рызафору, а верхняя частка, ад якой адыходзяць лісты, — сцяблу. Унутры сцябла праходзіць цыліндрычная стэла. Яна пашыраецца данізу і ўтварае дзве ці трылопасці, ад якіх адыходзяць пучкі, накіраваныя ў карані, а ад верхняй часткі стэлы — адгалінаванні ў лісты. Стэла акружана шырокім кальцом кары. У парэнхіме, што ахоплівае стэлу, маецца праслойка мерыстэмы, аналагічная камбію. Тут адрозніваюцца рызаморфныя і сцябловыя мерыстэмы. У выніку дзейнасці камбію сцябло палушніка нарастае ўтаўшчыню.
У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.
Распаўсюджанне
Арэал уключае Паўночную Амерыку, Еўропу (Скандынавія, Цэнтральная, Атлантычная і Усходняя Еўропа) і нешматлікія ізаляваныя папуляцыі на Урале і ў Заходняй Сібіры.
На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з і ) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.
Ва Украіна сустракаецца ў Заходнім Палессі: Валынская, Ровенская вобласці. Утварае монадамінантныя зараснікі, папуляцыі прадстаўлены ў выглядзе шырокіх шчыльных палос на плыткаводдзі азёр (азёры (), возера Ратнеўскага раёна, Варанкі Валадзімерацкага раёна, азёры Вялікае і Сярэдняе Зарычненскага раёна), таксама сустракаецца асобнымі плямамі (азёры Свіцязь і Шацкага нацыянальнага прыроднага парку і на возеры Любча Ковельскага раёна).
У Расіі сустракаецца ў Мурманскай вобласці, Карэліі, Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Яраслаўскай, Іванаўскай, Маскоўскай (возера ў ), Уладзімірскай (ля вёскі ), Разанскай (), Ніжагародскай (азёры Святое-Дзедаўскае, Святое-Сцяпурынскае, Вялікае Плотава і Малое Плотава), Свярдлоўскай (блізу Екацярынбурга), Чалябінскай (у азёрах і .
Біялогія
Расце зараснікамі або групамі на чыстых празрыстых плыткаводдзях (глыбіня 0,7-2 м, часам да 4 метраў і больш) мезатрофных і алігамезатрофных замкнёных або слабапратокавых азёр з пясчаным або пясчана-глейкім грунтам з нязначным узроўнем вады. Зараснікі адносяцца да класа Isoëto-Nanojuncetea. Гідрафіт.
Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. На ўнутранай пашыранай частцы спарафіла ў глыбокай ямцы знаходзяцца прыкрытыя язычком (лігулай) мега- і мікраспарангіі на кароткіх ножках ад 3 мм да 3 см. У мегаспарангіях развіваюцца ад 50 да 2000 мегаспор, а ў мікраспарангіях — ад некалькіх тысяч да соцен тысяч мікраспор. Спарангіі паспяваюць, ападаюць, часта ўсплываюць на паверхню вады, згніваюць і выслабаняюць споры. Апошнія прарастаюць у гаметафіты. Жаночы гаметафіт падобны на гаметафіт селагінелы, а мужчынскі складаецца з адной праталіяльнай клеткі і аднаго антэрыдыя, які мае сценку з 4 клетак і 2 сперматагенныя клеткі. Кожная сперматагенная клетка ўтварае па аднаму мнагажгуцікаваму сперматазоіду. Пасля апладнення з зіготы развіваецца зародак спарафіта, а затым — дарослая расліна. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.
Вельмі патрабавальны да чысціні вады.
Абмежавальныя фактары і ахова
Від знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Прычынамі змены колькасці віду становіцца парушэнне гідралагічнага рэжыму азёр, іх забруджванне бытавымі і прамысловымі сцёкамі (антрапагенная эўтрафікацыя), вытоптванне плыткаводдзя скатом.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, і . Ахоўваецца таксама ў Літве, Латвіі і ПольшчыПОЛУШНИК ОЗЁРНЫЙ .
Неабходныя меры па абмежаванні рэкрэацыйнай нагрузкі на ўзбярэжжа азёр, дзе расце гэта расліна, даследаванне стану ўсіх раней вядомых папуляцый віду і стварэнне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ва ўразлівых месцах яго арэалу.
У Беларусі мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваецца ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» і «Глыбокае — Вялікае Астравіта», «Крывое», «Рычы», «Свіцязянскі».
Ва Украіне мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваюць у , (Белаазёрская дзялянка) прыродных запаведніках, у Шацкім нацыянальным прыродным парку, мясцовага значэння «Любча» (Валынская вобласць). Забаронена парушэнне ўмоў росту.
У Чалябінскай вобласці ахоўваецца на тэрыторыі помніка прыроды «».
Выкарыстанне
Мае гаспадарчае і камерцыйнае значэнне як прыдатная для аквакультуры дэкаратыўная, кармавая расліна. Месца нерасту рыб. Замацоўвае дно вадаёмаў.
Крыніцы
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Флора БССР, т. 1. Ред. Шишкин Б. К. М.: Сельхозгиз, 1949. 432 c.
Андрієнко Т. Л., Прядко О. І., Онищенко В. А. Раритетна компонента флори Рівненського природного заповідника // — 2006 — 63, № 2. — С. 220—228. , Вакаренко Л. П., Дубина Д. В. та ін. Заказник «Любче». Природні умови, біорізноманітність, збереження та управління. — К.: 2001. — 222 с. Екофлора України. Том І / Я. П. Дідух, П. Г. Плюта, В. В. Протопопова та ін. / Відпов. ред. Я. П. Дідух. — К.: Фітосоціоцентр, 2000. — 284 c. Зуб Л. М., Карпова Г. О. Рідкісні види водяних рослин та умови їх збереження у Шацькому національному природному парку // Шацький національний природний парк. Наук. дослідж. 1994—2004. — Світязь, 2004. — С. 70-71. Каталог раритетного біорізноманіття заповідників і національних природних парків України. Фітогенетичний фонд, мікогенетичний фонд, фітоценотичний фонд / Під наук. ред. д.б.н. С. Ю. Поповича. — К.: Фітосоціоцентр, 2002. — 276 с. Терлецький В. К., Охримович В. М., Кудрик В. В. Поширення деяких видів рідкісних рослин на Західному Поліссі // Український ботанічний журнал — 1985. — 42, № 2. — С. 24-27. Фіторізноманіття Українського Полісся та його охорона / Під заг. ред. Т. Л. Андрієнко. — К.: Фітосоціоцентр, 2006. — 316 с. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 131.
Спасылкі
ПОЛУШНИК ОЗЁРНЫЙ Красная Книга России. Полушник озёрный. Красная Книга Челябинской области. Полушник озёрный. Молодильник озерний в Червоній книзі України.
Катэгорыя:Палушнікавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе