Крыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661).
Біяграфія Вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля ў Італіі ў Балонні (1641).
Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, а таксама супраць шведаў.
У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. 4 сакавіка 1658 года вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян Казімір падпісвае намінацыю на полацкае войтаўства (пасада была незанята са смерці Януша Кішкі ў 1654 годзе) Крыштафу СапегуГалубовіч, В. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў / Віталь Галубовіч. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2016. — 223 с.: іл., табл., гербы. — С. 12—13. — ISBN 978-985-90377-8-8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). — КМФ-18. — Спр. 100. — Арк. 127—127 адв.. Таксама быў старостам ашмянскім.
Сям’я Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра.
Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў: Станіслава Казіміра (памёр каля 1673), старосту трабскога; Уладзіслава Юзафата (памёр у 1733), ваяводу менскага і берасцейскага; Андрэя Францішка (1660—1681), старосту чырвонагродскага.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя:Асобы Крыштаф Францішак Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Войты полацкія