МалачайНапісанне Малачай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.14, Багаткі (Euphórbia) — самы вялікі род раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), у ім налічваецца, па адных даных, 800, па другіх — больш за 1600, па трэціх — каля 2000. На тэрыторыі Беларусі 12 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. Гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, кусты або дрэвы.
Апісанне Травы, кусты ці, зрэдку, дрэўцы. Па агульным выглядзе вельмі разнастайныя. У адных звычайныя, сцёблы без калючак і лісця, у іншых калючыя, у трэціх — сцёблы мясістыя, кактусападобныя, кантаваныя, нярэдка слупападобныя, з калючкамі і без лісця. Ва ўсіх у тканках па большай частцы белы млечны сок (т.з. «латэкс»), цячэ ў моцна галінастых млечных сасудах без перагародак. Пры пападанні на скуру чалавека сок можа выклікаць раздражненнеСергей Бесараб Молочаи: «растения планеты Форбол» // Патрэон — patreon.com, 20 кастрычніка 2021, 01:29.
У складаных суквеццях малачаю зеленавата-жоўтыя прыкветнікі, якія сядзяць большай часткай парамі і адрозніваюцца ад вегетатыўных лістоў звычайна меншай даўжынёй і шырокімі абрысамі. Элементарнае суквецце акружана пяццю невялікімі крыючымі лістамі, зрослымі ў бакал, які нагадвае зрослалістую чашачку. Па яго знешняй паверхні ў верхняй частцы маюцца буйныя залозкі. Унутры бакала змяшчаецца жаночая кветка, якая займае цэнтральнае становішча, сядзіць на доўгай ножцы і высунута вонкі, і шмат дробных мужчынскіх кветак, згрупаваных у пяць звілін, пазушных па адносінах да лісточкаў, утвараючых бакал. Кожная мужчынская кветка на кароткай кветаножцы і складаецца толькі з адной тычынкі, ніць якой складае непасрэдна працяг кветаножкі. Мяжа паміж кветаножкай і тычынкавай ніццю бывае прыкметна ў выглядзе сучлянення.
Жаночыя кветкі, у сваю чаргу, зведзены толькі да песціка. Такое суквецце з мужчынскіх кветак і жаночай кветкі ў бакале атрымала назву цыятыя. Цыятый біялагічна адпавядае суквеццю, а марфалагічна ён падобны на асобную кветку, якая мае просты калякветнік (бакал), шмат тычынак (5 звілін з мужчынскіх аднатычынкавых кветак) і адзін песцік (жаночую кветку).
Існуе шмат малачаяў арыгінальнага знешняга выгляду. Сярод іх заслугоўваюць асаблівай увагі афрыканскія кактусападобныя малачаі. У гэтых малачаяў лісты рэдукаваныя, сцяблы сакавітыя. Сукулентны характар такіх раслін робіць іх вельмі падобнымі на кактусы, непасрэднай роднасці з якімі, аднак, малачаі не маюць.
Некаторыя віды
. Расце ў пустынях і чапаралі Паўночнай Амерыкі. . Сустракаецца па ўсёй Еўропе.
Справочник растений: Euphorbia antiquorum паводле звестак выдання
Комнатные растения: эуфорбия(молочай)
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай остистый . Эндэмік Стаўрапольскага ўзвышша. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай реснитчатолистный . Сустракаецца ў Сібіры, на Алтаі, Далёкім Усходзе, у Казахстане, у Паўночнай Манголіі і ў Кітаі.
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай бухтарминский Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай сизый
. Расце ў Заходняй Еўропе і еўрапейскай частцы Расіі. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай даурский
Энциклопедия растений Сибири: молочай острый . Сустракаецца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, у Сібіры, на Алтаі, у большай частцы Азіі. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы як заноснае. ; .
Энциклопедия растений Сибири: молочай Фишера . Расце ў Чыцінскай вобласці, Манголіі, Кітаі. Занесены ў Чырвоную кнігу Чыцінскай вобласці.
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай солнцегляд
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай енисейский
. Сустракаецца на Алтаі і ў Сярэдняй Азіі. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай ленский . Эндэмік Мадагаскара. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай крупнокорневой
. Сустракаецца ў Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Казахстане. . Эндэмік Мадагаскара Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай монгольский Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай миртолистный
Энциклопедия растений Сибири: молочай желтеющий . Сустракаецца ў Сібіры, на Алтаі, ва Усходнім Казахстане.
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай Потанина
. Радзіма — Мексіка і Цэнтральная Амерыка.
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай репка . Расце ў Марока і на Канарскіх астравах . Эндэмік Алтая. Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай саянский Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай Сегье
Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай полусердцевидный . Афрыканская расліна, куст. Папулярны ў пакаёвым кветкаводстве. . Расце ў Афрыцы, як заноснае ў іншых трапічных рэгіёнах.
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі Спіс відаў роду Малачай у базе даных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі