Малочнакіслыя бактэрыі — група мікрааэрафільных грамстаноўчых мікраарганізмаў, якія зброджваюць вугляводы з утварэннем малочнай кіслаты як аднаго з асноўных прадуктаў. Малочнакіслае закісанне стала вядома людзям на досвітку развіцця цывілізацыі. З тых часоў ім карыстаюцца ў хатніх умовах і ў харчовай прамысловасці для перапрацоўкі і захавання ежы і напояў. Традыцыйна да малочнакіслых бактэрый адносяць нерухомых, неспораўтваральных кокападобных або палачкадобных прадстаўнікоў атраду (напрыклад, або ). У гэтую групу ўваходзяць бактэрыі, якія выкарыстоўваюцца ў ферментацыі малочных прадуктаў, гародніны. Малочнакіслыя бактэрыі граюць важную ролю ў падрыхтоўцы цеста, какава і сіласу. Нягледзячы на блізкае сваяцтва, патагенныя прадстаўнікі атраду (напрыклад, пнеўмакокі ) звычайна выключаюцца з групы малочнакіслых бактэрый.

Літаратура Малочнакіслыя бактэрыі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 37

Катэгорыя:Бактэрыі Катэгорыя:Малочная прамысловасць