Мамантава пячора () або пячорная сістэма Мамантава - Флінт-Рыдж (анг. Mammoth-Flint Ridge Cave System) — карставая пячорная сістэма ў штаце Кентукі (ЗША), самая доўгая пячора ў свеце і асноўная славутасць аднайменнага нацыянальнага парку. Утварылася ў пласце вапняка пад хрыбтом Флінт (Flint Ridge) у заходніх перадгор'ях Апалачаў. Даўжыня даследаванай часткі пячорнай сістэмы - больш за 587 км. У абследаванай частцы налічваецца 225 падземных праходаў, каля 20 вялікіх залаў і больш за 20 глыбокіх шахт.

Гл.таксама Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў ЗША

Літаратура Мамантава пячора // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 53

Спасылкі Mammoth Cave National Park website Mammoth Cave Restoration Camp Official Site Mammoth Cave: Its Explorers, Miners,Archeologists, and Visitors, a National Park Service Teaching with Historic Places (TwHP) lesson plan

Катэгорыя:Пячоры ЗША Катэгорыя:Экскурсійныя пячоры