Манашка, Шаўкапрад-манашкаНапісанне Манашка, Шаўкапрад-манашка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.64, Чарнічка звычайная - у крыніцы пад назвай (Lymantria monacha) — начны матылёк сямейства ваўнянак, лясны шкоднік.

Апісанне Крылы ў размаху да 45 мм у самцоў, да 60 мм у самак; пярэднія — шараватыя з 4 зігзагападобнымі чорнымі лініямі, заднія — белавата-шэрыя, у самцоў афарбоўка больш зменлівая. Брушка ружаватае з чорнымі палоскамі.

Пашырэнне Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. На Беларусі жыве ў хвойных і лісцевых лясах.

Асаблівасці біялогіі Матылі лётаюць па вечарах, вусені кормяцца ўначы. Вусені (даўжыня да 80 мм) кормяцца ігліцай, лісцем, пылком, пупышкамі і парасткамі.

Значэнне

Пашкоджвае многія дрэвы, асабліва елку, сасну, лістоўніцу, бук, дуб, граб, бук, яблыню, бярозу; наогул усе іглічныя, акрамя ядлоўца і ціса, з лісцяных не чапаюць алешыну, грушу, ясень, бэз, брызгліну і парэчкі з агрэстам.

Літаратура Смірнова Т. Манашка //

Катэгорыя:Ваўнянкі