Жыгімонт Казімір Ваза (; — ) — адзіны сын караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы і яго першай жонкі Цэцыліі Рэнаты Габсбург, названы ў гонар дзеда Жыгімонта III і дзядзькі Яна II Казіміра.
Быў галоўным кандыдатам на абранне каралём пасля смерці бацькі. Французскі падарожнік Ле Лябур’е апісаў яго як вельмі жвавае, худое і рухомае дзіцё. Хутка навучаўся і ў сем гадоў шпарка размаўляў па польску і нямецку, рабіў значныя поспехі ў лацінскай мове. Вельмі любіў польскі строй, чым яшчэ больш умацоўваў свае пазіцыі як кандыдата на карону. Вельмі абураўся калі да яго звярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму і размаўляйце са мной па-польску»Grzybowski, S. Dzieje Polski i Litwy (1506—1648) / Stanisław Grzybowski // Wielka Historia Polski / pod. red. Stanisława Grodziskiego. — Kraków 2003. — S. 701..
Летам 1647 года Жыгімонту Казіміру нечакана стала блага. Як сцвярджалі адны — атруціўся садавіной, паводле іншых — заразіўся дызентэрыяй ад паморскіх ваяводаў . Пасля 5 дзён хваробы і крываўкі памёр. Яго смерць моцна паўплывала на караля Уладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаванне ў Кракаў.
Цікавыя факты У гонар каралевіча быў названы заснаваны ў 1643 годзе горад Казімір у Бабруйскім старостве, які праіснаваў толькі 12 гадоў і ў 1655 годзе быў знішчаны казакамі.
Літаратура Czapliński, W. Na dworze króla Władysława IV / Władysław Czapliński. — Warszawa: «Książka i Wiedza», 1959. — 468, s.: il. — (Światowid: biblioteczka popularno-naukowa). Fabiani, B. Życie codzienne na Zamku Królewskim w epoce Wazów / Bożena Fabiani. — Warszawa: «Volumen», 1996. — 235, s., s. tabl. kolor.: il., faks., fot., portr.
Катэгорыя:Ваза (дынастыя)