Інфлянцкае ваяводства, Інфлянцкае княства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Латгаліі (паўднёва-ўсходняя Латвія) у 1677—1772 гг. (намінальна да 1795 г.).
Гісторыя У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гг. большая частка падуладных Рэчы Паспалітай Інфлянтаў (Задзвінскае княства) страчана на карысць Швецыі. Пасля перыяду захопу маёмасці і жосткай асіміляцыі ў кандамініўме ВКЛ і Польскага каралеўства падчас вайны і рокашу ў 1607 года остзейскіх немцаў дапусцілі да займання ўрадаў у правінцыі і набыцця маёмасці па ўсёй Рэчы Паспалітай. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 г. у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія часткі Вендэнскага ваяводства будучыя латгальскія стараствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае. Магнаты ВКЛ (Сапегі, Радзівілы, Хадкевічы) перасталі асабіста прэтэндаваць на мясцовыя сенатарскія пасады, прыцягваючы у свае кліенцкія сеткі мясцовых немцаў, якія апанавалі правінцыю: Тызенгаўзенаў, Плятэраў, Борхаў, Гільцэнаў і інш.. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. На аснове застаўшыхся інфлянцкіх старастваў сойм у 1677 г. утварыў Інфлянцкае ваяводства, надаўшы яму таксама найменне княства.
З канца XVII ст. за гэтай часткай былой Лівоніі замацавалася назва Інфлянты Польскія, г. зн. прыналежныя Рэчы Паспалітай, але канчаткова гэты тэрмін зацвердзіўся ў гістарыяграфічнай традыцыі XIX ст.
Ваяводства не мела падзелу на паветы, адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў Дынабургу. Засталася падвойная прыналежнасць Інфлянцкага ваяводства да ВКЛ і Кароны, што выяўлялася ў намінацыі ў інфлянцкія ўрады праз абедзве канцылярыі і абранні інфлянцкіх паслоў на сойм з 3 «нацый» — па 2 прадстаўнікі ад шляхты Інфлянтаў, ВКЛ, Кароны. Дзейнічаў прынцып
Крыніцы
Літаратура Paluszyński, T. Czy Rosja uczestniczyła w pierwszym rozbiorze Polski czyli co zaborcy zabrali Polsce w trzech rozbiorach? / T. Paluszyński. — Poznań : Rys, 2006. — 91 s.