Мала́я Пло́тніца (, ) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета.

Размешчана за 10 км ад аўтадарогі Ганцавічы — Лагішын () і вёскі Бобрык, за 67 км ад горада Пінск. У вёсцы размяшчаюцца лясніцтва, базавая школа, дом малітвы і крама. На пачатак 1998 года пражывала 313 чалавек, было 139 гаспадарак.

Гісторыя Вёска з’яўляецца даўняй вотчынай роду Завадскіх.

У 1842—1898 гадах у маёнтку Малая Плотніца дзейнічала Малаплотніцкая шкляная мануфактура. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікамі сядзібы з’яўляюцца Аляксандр і Базыль Завадскія, пазней вёска пераходзіць да Атгона Завадскага

У пачатку XX стагоддзя дзейнічаюць народнае вучылішча (настаўнік К. Дыдышка), дзве рамесныя школы для моладзі бліжэйшых населеных пунктаў. Існавала царква.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 544 чалавек у 136 дварахМалая Плотница .

У маі 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 дом, забіта 11 чалавек.

Страчаная спадчына

Сядзіба Завадскіх.

Крыніцы

Спасылкі

Малая Плотніца

Катэгорыя:Бабрыкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна