Пскоўская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі. Губернскім горадам з’яўляўся горад Пскоў. Існавала з 1772 да 1777 гг. і з 1796 да 1924 гг., пасля чаго ўвайшла ў склад зноў утворанай Ленінградскай вобласці. Па плошчы на 1914 займала 44211,2 км² (38846,5 квадратных вёрст). Насельніцтва паводле дадзеных перапісу 1897 года — 1.122.317 чалавек. У 1900 гадах налічвалася 1 млн. 188 тыс. жыхароў, прычым на долю гарадскога насельніцтва прыходзілася ўсяго толькі 86 тыс. чалавек, пераважала сялянства — больш за 93 працэнтаў агульнай колькасці жыхароў.
Спасылкі
Карта Пскоўскай губерні 1850 года Спісы населеных месцаў Пскоўскай губерні 1885, JPG Бібліятэка Царскае Сяло, кнігі па гісторыі Пскоўскай губерні (Памятныя кніжкі), PDF «Пскоўская Дзяржава. Краязнаўчы архіў Пскоўскай вобласці» Карта Пскоўскага намесніцтва 1792 г на сайце Руніверс