Рагі́ (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Назва Назва вёскі паходзіць ад формы вясковых палявых абшараў у выглядзе рога.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў пачатку XVIII стагоддзя ў складзе Навабыхаўскага графства, якое ў тыя часы належала Сапегам. З 1754 да канца XVIII стагоддзя Рагі знаходзіліся ў закладным уладанні ў віленскіх піяраў і складаліся з дзвюх частак: Вялікія Рагі і Малыя Рагі (Рагоўскі Прудок). Малыя Рагі мелі 38 двароў, 248 жыхароў, Вялікія Рагі — 85 двароў, 524 жыхары. У 1884 годзе ў в. Рагі 103 двары, у тым ліку 8 кравецкіх і 1 кавальскі, 590 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, карчма. У 1910 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета. У 1912 годзе аднакласная школа. У 1924—1954 гадах цэнтр Рагоўскага сельсавета.
Насельніцтва 2011 год — 111 чалавек 2010 год — 114 чалавек 1999 год — 190 чалавек 1910 год — 789 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічае крама.
Спасылкі
Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна