Прыво́лле (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Гісторыя Вёска вядома з 1855 года. Паводле сведчання старажылаў, назва вёскі адлюстроўвае тут прыдатнае месца, прыволле селяніну. Верагодна людзі сюды перасяліліся з вёскі Драгунск сучаснага Журавіцкага сельсавета Рагачоўскага раёна.

Насельніцтва 2011 год — 11 чалавек 2010 год — 12 чалавек 1999 год — 30 чалавек 1926 год — 298 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы працуе дом сацыяльных паслуг.

Спасылкі

Катэгорыя:Васькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна