Уста́ннае (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва Паводле падання, назва паходзіць ад таго, што тут было ўстанія (паўстанне)Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.583.

Гісторыя У 1750 годзе мела назву Устанна, 9 дымоў. На карце 1777 пазначана як Усціна-Чыкаўка. У 1783 Устанная, 190 жыхароў. У 1926 дзейнічала чатырохкласная школа.

Насельніцтва 1783 год — 190 чалавек 1926 год — 278 чалавек 2011 год — 23 чалавекі

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг.

Вядомыя асобы Уладзімір Іванавіч КузьмянкоўКузьмянкоў Уладзімір Іванавіч (1936—2002) — беларускі празаік, публіцыст.

Спасылкі

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна