Фёдар Андрэевіч Махноў (, в. Касцюкі на Старасельшчыне — , хутар непадалёк ад Старага Сяла) — чалавек надзвычайнага росту і фізічнай сілы, «беларускі волат», адзін з самых высокіх людзей у гісторыі Меў рост 285 см, даўжыню ступні 51 см. У 1890-я гады Фёдар Махноў наведаў з цыркам амаль усю Еўропу і ЗША. thumb|left|150px|Помнік на магіле Фёдара Махнова
Прычына адносна ранняй смерці Фёдара Махнова невядомая, магчыма, што ад хваробы лёгкіх. Шкілет Фёдара Махнова быў эксгумаваны ў 1920-я гг. і перададзены на кафедры анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута і там захоўваўся, у гады Вялікай Айчыннай вайны знік. У даваенны час анатамы даследавалі шкілет і высветлілі, што ў мужчыны была акрамегалія, выкліканая гарманальным парушэннем, якая ўзмацняе рост арганізмаБелорусу поставят памятник как самому высокому человеку в мире.
Памяць У вясковай школе Старога Сяла існуе музей Махнова, дзе сярод іншага захоўваюцца ложак волата. Улетку 2012 года на чыгуначнай станцыі вёскі плануецца адкрыць помнік у натуральную велічыню.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура А. Падліпскі. Асілак з веліканавага хутара // . — С.43—44. Wouter W. de Herder . Acromegaly and gigantism in the medical literature. Case descriptions in the era before and the early years after the initial publication of Pierre Marie (1886). — SpringerLink.com
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне