Рычард Фрэнсіс Бёртан (; , Торкі, Дэваншыр, Вялікабрытанія — , Трыест, Італія) — брытанскі падарожнік, пісьменнік, паэт, перакладчык, этнограф, лінгвіст, гіпнатызёр, фехтавальшчык і дыпламат. Праславіўся сваімі даследаваннямі Азіі і Афрыкі, а таксама сваімі вылучнымі ведамі розных моў і культур. Па некаторых адзнаках, Бёртан валодаў дваццаццю дзевяццю мовамі, якія адносяцца да розных моўных сем’яў.
Найболей знакамітымі дасягенннямі Бёртана з’яўляюцца яго вандраванне перапранутым у Меку, пераклад казак «Тысячы і адной ночы» і Камасутры на англійскую мову і вандраванне разам з Джонам Хэнінгам Спікам ва Усходнюю Афрыку ў пошуках вытокаў Нілу. Ён быў пладавітым пісьменнікам, з-пад пяра якога выйшла мноства як мастацкіх твораў, так і артыкулаў, прысвечаных геаграфіі, этнаграфіі і фехтаванню.
Спасылкі
Complete Works of Richard Burton at burtoniana.org. Includes over 200 of Burton’s journal and magazine pieces.
Катэгорыя:Памерлі ў Трыесце Катэгорыя:Даследчыкі Афрыкі Катэгорыя:Перакладчыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Падарожнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя