250px|thumb|right|Выгляд Юпітэра і яго спадарожніка Іо Celestia — свабодная трохмерная астранамічная праграма, створаная на мове праграмавання C++, для платформаў Microsoft Windows, Linux і Mac OS X. Створана Крысам Лорэлам і даступная на ўмовах GNU General Public License.

Праграма, засноўваючыся на Каталогу HIPPARCOS, дазваляе карыстальніку разглядаць аб’екты памерамі ад штучных спадарожнікаў да поўных галактык у трох вымярэннях, выкарыстоўваючы тэхналогію OpenGL. У адрозненне ад большасці іншых віртуальных планетарыяў, карыстальнік можа свабодна падарожнічаць па Сусвету.

НАСА і ЕКА выкарыстоўваюць Celestia у адукацыйных і прапагандысцкіх праграмах, а таксама як інтэрфейс для праграм аналізу траекторый, але не варта яе блытаць з падобнай праграмай ЕКА — Celestia 2000.

Дадаткі да праграмы дазваляюць дадаваць як рэальна існуючыя аб’екты, так і аб’екты з выдуманых сусветаў, створаныя іх фанатамі (Зорныя войны, Вавілон 5, Рука Арыёна і іншыя)

Гл. таксама Starry Night Stellarium KStars RedShift AstroSynthesis Space Engine WorldWide Telescope Orbiter Google Sky Cartes du ciel Sky Map

Спасылкі

Афіцыйны сайт Celestia. Калекцыя дадаткаў. Форум праекта. Вялікі каталог рэсурсаў Карнельскага ўніверсітэта для распрацоўкі ўласных дадаткаў і ўдакладненняў.

Катэгорыя:Свабодныя праграмы для адукацыі Катэгорыя:Віртуальныя планетарыі Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Haiku Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, праграмуемае з дапамогай Lua