Леў Аляксандравіч Мей () — расійскі паэт, драматург і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў збяднелай дваранскай сям’і. Скончыў Царскасельскі ліцэй. Служыў у канцылярыі маскоўскага генерал-губернатара, пазней выкладаў у Другой Маскоўскай гімназіі.
З 1841 года супрацоўнічаў з часопісам «Масквіцянін», дзе друкаваў вершы, пераклады і драматычныя творы, у тым ліку драму «Царская нявеста». Зблізіўся з Міхаілам Пагодзіным і ўдзельнікамі гуртка маладой рэдакцыі «Масквіцяніна», сярод якіх былі Апалон Грыгор’еў і Аляксандр Астроўскі.
У 1853 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе цалкам прысвяціў сябе літаратурнай працы.
Перакладаў на рускую мову творы Фрыдрыха Шылера, Генрыха Гейнэ, П’ера-Жана дэ Беранжэ, Джорджа Гордана Байрана, Адама Міцкевіча, Анакрэонта і Тараса Шаўчэнкі.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускія драматургі Катэгорыя:Рускія перакладчыкі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Царскасельскага ліцэя Катэгорыя:Выкладчыкі Другой Маскоўскай гімназіі