Пажыўнае рэчыва Калорый на грам Вугляводы 4 кілакалорыі Пратэін 4 кілакалорыі Тлушч 9 кілакалорыі спірт 7 кілакалорыі Кало́рыя (кал, cal) — пазасістэмная адзінка колькасці працы і энергіі, роўная колькасці цеплыні, неабходнай для награвання 1 мл вады на 1 °C пры стандартным атмасферным ціску 101.325 кПа. У залежнасці ад прынятай эталоннай тэмпературы вады, існуе некалькі злёгку розных вызначэнняў калорыі.

1 калм = 4,1868 Дж (1 Дж = 0.23885 калм) Міжнародная калорыя, 1956 г. 1 калт = 4,184 Дж (1 Дж = 0.23901 калт) Тэрмахімічная калорыя 1 кал15 = 4,18580 Дж (1 Дж = 0.23890 кал15) Калорыя пры 15 °C

Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі каларыйнасці (энергетычнай каштоўнасці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калорыі адзінка вымярэння колькасці цеплавой энергіі — гігакалорыя (109 калорый) выкарыстоўваецца для адзнакі ў цеплаэнергетыцы, сістэмах ацяплення, камунальнай гаспадарцы.

Пад каларыйнасцю ежы разумеецца колькасць энергіі, якая вылучаецца пры поўным засвойванні ежы ў арганізме.

Спасылкі Хімічная энцыкляпэдыя ISBN 5-85270-008-8 Пералік велічыні працы паміж рознымі адзінкамі вымярэньня, у т.л. пазасыстэмнымі

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння энергіі