Гжаць — рака ў Смаленскай вобласці, правы прыток Вазузы.

Назва Назва балцкага паходжання.

Цяперашні выгляд кораня ўзнік у выніку эвалюцыі *Гж- < *Гъж- < *Guž-. Звязваюць з літоўскім gužas «бусел»Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 305—306..

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Guž-upys «Бусловая рака»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 128.. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — гідронімы тыпу Гжолка (< *Guž-ol-)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175., Кзапня (< *Guž-ap-)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 305..

Гэтая літоўская назва бусла (бо ёсць і іншая, меркаваны германізм gandras) звязаная з gūžinti «ісці сагнуўшыся, згорбіўшыся», gužinėti «хадзіць сагнуўшыся» і адлюстроўвае найвыразнейшую асаблівасць бусловай хадыV. Urbutis. Baltų kalbų garnio pavadinimai // Baltistica. 1966. II (2). C. 185..

У назве Гжаць (< *Guž-et-) корань пашыраны пашыральнікам -et-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (verpti «віраваць» — verpetas «вір», адкуль назва дзесенскай ракі Верапета), з ім назвы рэк Upeta, Nereta, ViešetėP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 338—341., Нясета, возера Вядзета, дзесенскай ракі Снежаць (< *Snaig-et-).

Назва Гжаць магла быць матываваная наяўнасцю буслоў на рацэ або асаблівасцю рэчышча (звілістага).

У другім выпадку тыпалагічныя аналагі — назвы дзесенскай ракі КубрьВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192., нараўскай Kubra, літоўскай KūbrisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 169., якія ад літоўскага kūbrinti «ісці сагнуўшыся».

Гідраграфія Дно галоўным чынам пясчанае, берагі сухія, зарослыя ў асноўным вербалозам. Выток за 5 км на поўдзень ад вёскі Пакроў Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Упадае ў раку Вазуза, у Вазузскае вадасховішча, утварае шырокі рукаў. Пасля пабудовы Вазузскага вадасховішча (1979—1981) у раёне вёскі Карманава Гагарынскага раёна ўтварае шырокі разліў. У цяперашні час рака падсілкоўвае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, якая ўваходзіць у склад крыніц г. Масквы.

Крыніцы

Спасылкі Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі