Тамара Мікалаеўна Ні́жнікава ( — ) — беларуская савецкая спявачка (каларатурнае сапрана), педагог, прафесар (1980). Народная артыстка БССР (1955). Народная артыстка СССР (1964).

Біяграфія Нарадзілася 9 сакавіка 1925 года ў Самары (РСФСР). З дзяцінства праяўляла выдатныя музычныя і акцёрскія здольнасці, грала на фартэпіяна.

У 1949 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю П. І. Чайкоўскага (клас спеваў М. Уладзіміравай). З 1949 па 1976 гады — салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Актыўна выступала як канцэртная спявачка. Гастралявала за мяжой.

У 1964—2018 гадах выкладала ў Беларускай кансерваторыі, у 1976—1986 гадах — загадчык кафедры спеваў, з 1980 года — прафесар.

Творчасць Уладальніца каларатурнага сапрана, стварыла на сцэне шэраг яркіх вобразаў у операх «Алеся» Яўгена Цікоцкага, «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, «Травіята», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі, «Царская нявеста» і іншых.

Памерла 15 лютага 2018 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды і званні Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1954) Народная артыстка Беларусі (1955) Народная артыстка СССР (1964) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Францыска Скарыны (2001) прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2017) Ордэн Айчыны III ступені Знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005)

Літаратура

Спасылкі Соболезнование в связи со смертью Народной артистки СССР Тамары Нижниковой /Сайт Президента Республики Беларусь, 17.02.2018/ Юбілей Тамары Ніжнікавай Газета Студэнцкага навукова-творчага таварыства «Акадэмія музыкі вачамі студэнта»

Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР