Эндру Уільям Мелан (, Пітсбург, Пенсільванія, ЗША — , Саўтгэмптан, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі банкір, міністр фінансаў пры прэзідэнтах У.Гардзінгу, Куліджы і Г.Гуверы. Пасол ЗША ў Вялікабрытаніі.

Цікавасці Калекцыянер жывапісу. З 1920-х гадоў Мелан пачаў збіраць калекцыю карцін і скульптур ранніх майстроў з намерам стварыць у краіне нацыянальную мастацкую галерэю. Пры распродажы Савецкім урадам эрмітажных шэдэўраў ў галерэі Knoedler and Co Мелан стаў адным з асноўных пакупнікоў карцін. Такім чынам, ядро калекцыі склалі прададзеныя савецкай уладай шэдэўры Эрмітажа. Пасля яго смерці Кангрэс 24 сакавіка 1937 года ў сумеснай пастанове абедзвюх палат прыняў калекцыю і грашовыя сродкі і ўхваліў стварэнне галерэі.

На будаўніцтва будынка Нацыянальнай галерэі мастацтваў Мелан вылучыў 10 млн долараў ЗША і перадаў сваю калекцыю жывапісу.

Літаратура Мелан Эндру Уільям //  — С. 270.

Катэгорыя:Міністры фінансаў ЗША Катэгорыя:Кабінет Уорэна Гардзінга Катэгорыя:Кабінет Калвіна Куліджа Катэгорыя:Кабінет Герберта Гувера Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША Катэгорыя:Банкіры ЗША Катэгорыя:Дыпламаты ЗША Катэгорыя:Фінансісты ЗША Катэгорыя:Паслы ЗША ў Вялікабрытаніі