Крумкачовыя (Corvidae) — шырока распаўсюджанае сямейства птушак атрада , якое ўключае ў сябе такія віды, як шэрая варона, грак, каўка, звычайны крумкач, кукша, сарока звычайная, блакітная сойка, арэхаўка.

Сямейства складаецца з больш чым 120 розных відаў птушак, прадстаўленых практычна на ўсіх кантынентах. Віды аселыя і вандроўныя. Птушкі сярэдняга або буйнога памеру, маюць прыкметнае знешняе падабенства. У многіх прадстаўнікоў сямейства апярэнне чорнае, але ёсць і ярка афарбаваныя віды. Усёедныя. Сілкуюцца пераважна насякомымі, збольшага зернямі. У буйных паўночных відаў значнае месца займае паляванне за яйкамі і птушанятамі іншых птушак, пошук здыхляціны і рабаванне.

Манагамныя. Тып размнажэння птушанятны.

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы птушак