Культура Сера д’Альта існавала ў эпоху неаліту (5 тыс. да н.э.) на тэрыторыі Сіцыліі, змяніўшы культуру Стэнцінела. Вызначаецца па характэрнай кераміцы: даволі грубай, з узорам у выглядзе насяканняў, а таксама больш вытанчанай са складаным размаляваным узорамN. Cauwe et al. (2007) p.103.
Аналагічная кераміка характэрна для культуры Фельчы-Рыполі ў кантынентальнай Італіі, культуры стадыі «Шэрая Скорба» дагістарычнай Мальты перыяду 4500 — 4400 гг. да н.э.N. Cauwe et al. (2007) p.109, а таксама для Данільскай культуры ў Харватыі.
Гл. таксама
Культура Дыяна
Літаратура Nicolas Cauwe, Pavel Dolukhanov, Janusz Kozłowski, Paul-Louis van Berg (2007) Le néolithique en Europe, Armand Colin, coll. U Histoire, Paris
Катэгорыя:Археалогія на Сіцыліі Катэгорыя:Археалогія на Мальце Катэгорыя:Неаліт Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы