Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія былі афіцыйна адноўлены ў 1992 годзе, да гэтага адносіны ўсталёўваліся паміж Веймарскай рэспублікай і ССР Беларусі ў 1922 пасля пашырэння дзеяння Рапальскага дагавора на ўсе савецкія рэспублікі. У 1992 ў Мінску было адкрыта пасольства Германіі. Пасольства Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў Берліне; таксама адкрыта аддзяленне пасольства ў Боне.

Агульная характарыстыка краін Плошча, км² 207 600 357 021Насельніцтва, чал. 9 675 800 81 757 600Дзяржаўны лад прэзідэнцкая рэспубліка федэратыўная парламенцкая рэспублікаАб’ём ВУП (ППЗ), $ млрд 105,2 2 806ВУП на душу насельніцтва (ППЗ), $ 10 900 34 219

Гісторыя Краіны таксама актыўна супрацоўнічаюць у культурнай сферы. У Мінску ў 1993 годзе было адкрыта аддзяленне Інстытута імя ГётэДвухбаковыя адносіны на сайце Федэральнага міністэрства замежных спраў ФРГ , аднак у 2021 годзе яно было зачыненае на патрабаванне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2007 года ў Мінску пабываў прэм’ер-міністр нямецкай зямлі Брандэнбург Матыяс Платцэк, у лістападзе таго ж года — намеснік міністра замежных спраў Германіі Гернат Эрлер. У лютым 2008 года ў Берліне адбылася нефармальная сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі нямецкага МЗС.

Нямецкі ўрад станоўча ўспрыняў нежаданне беларускага кіраўніцтва прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пасля расійска-грузінскай вайны. 10—12 лютага 2009 года Сяргей Мартынаў ажыццявіў афіцыйны візіт у Германію, дзе сустрэўся з нямецкім міністрам замежных спраў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэм’ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Платцэкам і кіраўніцтвам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. У выніку сустрэчы аднавіліся паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленне ў Германію.

З 2009 года паслом Рэспублікі Беларусь у Германіі з’яўляўся Андрэй Уладзіміравіч Гіра. З 2012 паслом Германіі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляўся Вальфрам Маас.

5 сакавіка 2012 года мела месца негатыўнае выказванне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка, у адрас міністра замежных спраў Германіі, адкрытага гамасексуала, Гіда Вестэрвэле. Міністр назваў Лукашэнка — дыктатарам, на што Лукашэнка адказаў: «Лепш быць дыктатарам, чым блакітным».

Эканамічныя адносіны За 2004—2008 сукупны аб’ём знешняга гандлю паміж краінамі вырас больш чым удвая да 3,6 млрд долараў ЗША, дзякуючы чаму Германія заняла другое месца сярод краін па-за СНД у структуры беларускага знешняга гандлюБелорусско-германские отношения - Министерство иностранных дел Республики Беларусь . Аб’ём беларускага імпарту перавышаў у 2008 годзе аб’ём экспарту ў Германію больш чым утрая. У 2012 годзе двухбаковы тавараабарот дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 4,5 млрд даляраў ЗША, у тым ліку беларускі экспарт склаў 1,7 млрд даляраў.

Аснову беларускага экспарту складае прадукцыя металургічнай і хімічнай прамысловасці, машынабудавання, тэкстыльнай, харчовай і лясной прамысловасці, а імпарту — прадукцыя машынабудавання і хімічнай прамысловасці.

Імпарт з ФРГ носіць ярка выражаны інвестыцыйны характар, Германія — партнёр нумар адзін для Беларусі па пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання. Германскі капітал мае важкую ролю на беларускім рынку прамых інвестыцый: у нашай краіне зарэгістравана 361 прадпрыемства з удзелам германскага капіталу і 90 прадстаўніцтваў германскіх фірм. На тэрыторыі Германіі дзейнічаюць даччыныя структуры 7 беларускіх суб’ектаў гаспадарання.

Германія і Чарнобыльская трагедыя Па некаторых ацэнак, у ФРГ дзейнічаюць больш за 400 чарнобыльскіх ініцыятыў, якія садзейнічаюць пераадоленню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі. Штогод з ФРГ паступае да 20 % агульнага аб’ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі. За больш чым 20 гадоў сотні тысяч беларускіх дзяцей прайшлі курс аздараўлення ў Германіі.

Гарады-пабрацімы У Беларусі і Германіі налічваецца 19 пар пародненых гарадоў, у тым ліку Мінск — Бон, Віцебск — Франкфурт-на-Одэры, Віцебск — Нінбург, Магілёў — Айзенах, Полацк — Фрыдрыхсгафэн, Светлагорск — Гельмштэт, Нясвіж — Лайхінген.

Гл. таксама Беларусы Германіі Нямецка-беларускае таварыства

Спасылкі Пасольства РБ у ФРГ Пасольства ФРГ у РБ Двухбаковыя адносіны на сайце Міністэрства замежных спраў РБ Двухбаковыя адносіны на сайце Федэральнага міністэрства замежных спраў ФРГ

Германія Беларусь