Нумарацыя іспанскіх манархаў працягвае нумарацыю каралёў Кастыліі. Афіцыйна першым, хто прыняў тытул "кароль Іспаніі", быў Філіп II.

Дынастыя Трастамара () (1479-1516) Фердынанд V і Ізабела I (памерла 1504) (1516-1555) Хуана I і Феліпэ I (памёр 1506) Nota bene: Хуана I de iure кіравала разам са сваім сынам Карласам I да сваёй смерці ў 1555 годзе.

Дынастыя Габсбургаў Вядомая ў Іспаніі як «Аўстрыйская» ().

Карлас I, ён жа імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі як Карл V: 23 студзеня 1516–16 студзеня 1556 Феліпэ II: 16 студзеня 1556–13 верасня 1598 Феліпэ III: 13 верасня 1598–31 сакавіка 1621 Феліпэ IV: 31 сакавіка 1621–17 верасня 1665 Карлас II: 17 верасня 1665–1 лістапада 1700Пасля сконання Карласа II было кароткае міжцарства, падчас якога чакалася рашэнне Філіпа Анжуйскага, прымае ён карону ці не. эрцгерцаг Карл, прэтэндэнт 1700-1714 (Вайна за іспанскую спадчыну)

Дынастыя Бурбонаў Філіп V: 16 лістапада 1700–14 студзеня 1724 Луіс I: 14 студзеня–31 жніўня 1724Пасля сканання Луіса і вяртання яго бацькі на прастол было кароткае міжцарства. Філіп V (другі раз): 6 верасня 1724–9 ліпеня 1746 Фердынанд VI: 9 ліпеня 1746–10 жніўня 1759 Карл III: 10 жніўня 1759–14 снежня 1788 Карл IV: 14 снежня 1788–19 сакавіка 1808 Фердынанд VII: 19 сакавіка–6 мая 1808Значная частка Іспаніі не прызнала адрачэння Фердынанда VII, паколькі яно было зроблена пад ціскам. 25 верасня 1808 была створана Вышэйшая кіруючая хунта, прызнаная шэрагам замежных дзяржаў законным урадам Іспаніі; яна працягвала прызнаваць Фердынанда каралём. Карл IV (другі раз): 6 мая 1808Пасля паўторнага адрачэння Карла IV на працягу месяца было міжцарства, падчас якога намеснікам каралеўства і губернатарам быў маршал Іахім Мюрат.

Дынастыя Банапартаў Іосіф I Напалеон: 6 чэрвеня 1808–11 снежня 1813Ён жа Жазеф, брат Напалеона I. Не ўсё прызнавалі яго каралём, і пасля рэстаўрацыі Бурбонаў вялікая частка яго рашэнняў была прызнана несапраўднай.

Дынастыя Бурбонаў Фердынанд VII (другі раз): 11 снежня 1813–29 верасня 1833 Ізабела II: 29 верасня 1833–30 верасня 1868Пасля адрачэння Ізабелы было працяглае міжцарства (больш двух гадоў), падчас якога ўрад шукаў за мяжой кандыдатуру новага караля. Марыя Крысціна I Старэйшая, рэгентка 1833-1840, уладу аспрэчваў дон Карлас Старэйшы Франсіска дэ Асіс Бурбон, кансорт Ізабелы II, у 1846 годзе атрымаў тытул кароль Іспаніі.

Савойская дынастыя Амадэй I: 2 студзеня 1871–11 лютага 1873 Міжцарства: Першая рэспубліка Першая іспанская рэспубліка: 1873–1874 дон Карлас Малодшы (у Навары і Краіне Баскаў 1872-1876)

Дынастыя Бурбонаў Альфонса XII: 29 снежня 1874-25 лістапада 1885Пасля сканання Альфонса XII было ўстаноўлена рэгенцтва, бо наследаванне кароны залежала ад полу будучага дзіцяці, якога чакала ўдава Альфонса. Калі б нарадзілася дзяўчынка, спадчынніцай станавілася б старэйшая дачка памерлага караля, інфанта Марыя Мэрсэдэс. Нарадзіўся хлопчык, абвешчаны пры нараджэнні каралём Альфонсам XIII. Альфонса XIII: 17 мая 1886-14 красавіка 1931 Марыя Крысціна II Малодшая, рэгентка 1885—1902

Міжцарства: Другая рэспубліка і кіраванне Франка Другая Іспанская Рэспубліка: 1931–1939 Дыктатура Франка: 1939–1975У 1947 Франка абвясціў рэстаўрацыю манархіі, але не дазволіў заняць прастол прэтэндэнту, графу Барселонскаму, а прадугледзеў перадачу кароны пасля сваёй смерці сыну графа Барселонскага, Хуану Карласу.

Дынастыя Бурбонаў Хуан Карлас I: 22 лістапада 1975–18 чэрвеня 2014 Філіп VI: 19 чэрвеня 2014-

Гл. таксама Спіс мужоў іспанскіх манархаў

* Іспанія Катэгорыя:Спісы:Іспанія Іспанія