Курыльскі чай (Dasiphora) — род кветкавых раслін сямейства ружавыя.

Апісанне

Лістападныя кусты вышынёй да 1,5 м. Лісце перыстае, жаўтавата-зялёнае. Кветкі адзіночныя або ў суквецці, белыя, жоўтыя дыяметрам да 3 см. Плод — апушаны шматарэшак.

Арэал

Існуе каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, на Беларусі інтрадукаваны асобныя віды.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны. Лісце ўжываецца для прыгатавання гарбаты.

Літаратура Курыльскі чай // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Катэгорыя:Ружавыя