Людміла Аляксандраўна Шагалава (, , Гомельская губерня — , ) — савецкая актрыса. Народная артыстка РСФСР (1977). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1949).
Біяграфія Нарадзілася 6 красавіка 1923 года ў Рагачове Гомельскай губерні (цяпер — Гомельская вобласць) ў сям’і ваеннага. У 2,5 гады засталася без маці. У 1928 годзе бацька пераведзены з Рагачова ў Маскву. У 1941 годзе эвакуіравана ў Чалябінск, працавала на трактарным заводзе. У 1943 годзе вярнулася ў Маскву, паступіла ва УДIК (майстэрня С. А. Герасімава). У 1948—1994 гадах — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. Памерла ў Маскве пасля працяглай хваробы, пахавана на Перапечынскіх могілках.
Творчасць Дэбютавала ў кіно ў 14-гадовым узросце ў фільме Я. А. Пратазанава «Сямікласніца». У 1948 годзе знялася ў ролі Валі Борц у фільме «Маладая гвардыя».
Спасылкі
Людміла Шагалава. Кадры з фільма «Не можа быць»!
Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Акцёры і актрысы Тэатра-студыі кінаакцёра Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомельскай губерні Катэгорыя:Пахаваныя на Перапечынскіх могілках