Капуста агародная, таксама Капуста звычайная (Brássica olerácea) — двухгадовая расліна, сельскагаспадарчая культура; від роду Капуста (Brassica).

Народныя назвы

Капуста, качанне, качаныГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Распаўсюджанне Дзікарослы сваяк капусты агароднай да гэтага часу не ўсталяваны. А. Дэкандоль лічыў, што ён расце па берагах паўднёвай Англіі і Ірландыі, паўночна-заходняй Францыі, на Гельгаландзе, у Даніі і на паўночных берагах Міжземнага мора каля Ніцы, Генуі і Лука.

Грузінскі вучоны Г. Джапарыдзэ лічыць, што радзімай капусты з’яўляецца не ўзбярэжжа Міжземнага мора, а Калхидская нізіна Грузіі, бо менавіта ў гэтых месцах сустракаецца рэдкая разнастайнасць падобных з капустай раслін, якія называюцца «кежэра».

Асаблівасці біялогіі

У першы год капуста фарміруе качан (вілок). На наступны год гіганцкая пупышка на пакарочаным сцябле — храпцы — кранаецца ў рост. Сцябло моцна выцягваецца, і развіваецца суквецце з вялікай колькасцю кветак.

Класіфікацыя У пачатку XXI стагоддзя прыняты падзел віду Капуста агародная на наступныя разнавіднасці, кожная з якіх заключае мноства сартоў:  — Качанная капуста; сюды адносяць бела- і чырвонакачанныя сарты.  — Квяцістая капуста, а таксама Раманеска  — Партугальская капуста  — Брусельская капуста  — Кальрабі  — Брокалі  — Грунколь  — Савойская капуста

Хімічны склад Вугляводы, мінеральныя солі (сера, кальцый, калій, фосфар), клятчатка, тлушчы, лактоза, ліпаза, пратэаза і іншыя энзімы, фітанцыды, вітамін А, вітамін В1, вітамін С, вітамін P, вітамін К, вітамін В6, проціязвенны вітамін U і іншыя вітаміны.

Агратэхніка Усходы капусты гінуць ад марозу ў перыяд да ўтварэння качана; гэты перыяд працягваецца 100—160 дзён. Таму насенне капусты высяваюць у парніках, вырошчваюць расаду. Затым расаду пікіруюць і высаджваюць у грунт. Качанная капуста патрабавальная да мінеральнага харчавання і вільгаці.

У беларускай кухні Капуста або капуснік, або капусняк — традыцыйная страва. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часта кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або запраўляюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанай. Даўней, асабліва на Палессі, у капусту дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба.

Таксама вядома квашаная капуста.

Літаратура С.31-32 С. 480—481

Спасылкі Агратэхніка вырошчвання агароднай капусты

Катэгорыя:Капуста Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе