Бе́здзеж. Сустракаецца таксама варыянт Бяздзі́ж (, ) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бездзежскага сельсавета. Знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці непадалёку ад Спораўскага возера. Паштовы індэкс — 225848.
Геалогія За 0,3 км на захад ад вёскі знаходзіцца Бездзежскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе адорвеня звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Бездзеж датуецца 1409 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. 8 верасня 1771 года прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пад камандай гетмана вялікага Міхала Казіміра Агінскага ў бітве пад Бездзежам прымусілі невялікі расійскі атрад скласці зброю.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бездзеж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, Слонімскай губерні (з 1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бездзеж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Бездзеж увайшоў у БССР. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна.
17 студзеня 1999 года ў вёсцы быў адкрыты Бездежскі музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»Вероника Черкасова. Единственный в мире музей фартуков находится в белорусской деревне // «Салідарнасць», 29 кастрычніка 2004.Валентина Козлович. В. Казловіч. Турист, как и лен, любит поклон // «Советская Белоруссия» № 232 (22142), 8 снежня 2004.. Пры доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні і музыкі «Сваякі».
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 176 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 169.
Славутасці Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая (XVIII ст.) Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XIX ст.) — Царква Прасвятой Тройцы (1784) — Царква ў гонар Раства Хрыстова (XXI ст.) Геадэзічная дуга Струвэ: пункт «Бездзеж», за 1,8 км ад цэнтра вёскі — Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»
Вядомыя асобы Іван Пятровіч Пратасевіч (1940—1990) — беларускі ўрач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1985).
Крыніцы
Літаратура Алесь Карлюкевіч. З палескай вёскі Бездзеж // Маладосць, № 10, 2008
Спасылкі
Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок», старонка Драгічынскага райвыканкама Бездзеж чакае ў госці!, Беларускае Радыё Рацыя, Зміцер Кісель Адзіны ў свеце музей фартухоў знаходзіцца ў беларускай вёсцы // Салідарнасць, 20.09.2006 В. Казловіч. Турист, как и лен, любит поклон // Советская Белоруссия № 232 (22142), 8 снежня 2004
Катэгорыя:Бездзежскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства