Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, у савецкай гістарыяграфіі вызваленчы паход Чырвонай Арміі або вераснёўскі паход Чырвонай Арміі — вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28 верасня 1939 года па заняцці тэрыторый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, паводле падзелу сфер уплыву паміж СССР і Германіяй згодна з дагаворам ад 23 жніўня 1939 года («Пакт Молатава — Рыбентропа»). Аперацыю праводзілі ў часе Польскай абарончай вайны (1939), але фармальна СССР у вайну не ўступаў, аперацыя называлася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо амаль разбітай нямецкімі войскамі Польшчай, далучэнне зямель Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28 верасня 1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тысяч чалавек забітымі, звыш 2 тысяч чалавек параненыміМельцюхоў, С.403. Але такія лічбы падаюцца і толькі ў дачыненні да страт Беларускага фронту, напр., у Гісторыя Беларусі, С.450. (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тысяч забітых, 20 тысяч параненых і зніклых без звестак, 454,7 тысяч палонныхМельцюхоў, С.403..

Падрыхтоўка Мабілізацыя РСЧА праводзілася не вельмі арганізавана, са спазненнем на 2—3 дніМельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-политическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, с., л. ил. — С. 284. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9..

7 верасня на сустрэчы з кіраўніцтвам Камінтэрна Іосіф Сталін акрэсліў сваё стаўленне да Польшчы наступным чынам: Мельтюхов, М. И. Упущенный шанс Сталина: Советский Союз и борьба за Европу: 1939—1941: (Документы, факты, суждения) / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2000. — 605, с., л. ил., к., портр. ил. — С. 108—109. —(Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0590-4.

9 верасня, пасля таго як вермахт захапіў Варшаву, наркам Клімент Варашылаў і кіраўнік Генштаба Барыс Шапашнікаў падпісалі загад № 16633 Ваеннаму савету Беларускай асобай ваеннай акругі, дзе адзначалася, што трэба Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-полититическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, с., л. ил., к., портр. ил. — С. 287. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9

Згодна з загадам Полацкая група павінна была наступаць на Свянцяны, Мінская група — у кірунку Ашмяны—Ліда, конна-механізаваная група — на Навагрудак—Ваўкавыск, Слуцкая група — на Баранавічы. У той жа дзень В. Молатаў паведаміў В. фон Шуленбургу, што «савецкія ваенныя дзеянні пачнуцца на працягу бліжэйшых дзён». Аднак загад № 16633 не быў даведзены да камандавання акругі, паколькі паведамленні аб узяцці вермахтам Варшавы не пацвердзілісяЛюцік, З. «Беларускі фронт»: Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі (верасень 1939) / Зьміцер Люцік // ARCHE. — 2009. — № 8. — С. 165—166. — ISSN 1392-9682.

Сілы бакоў Вечарам 16 верасня сілы БАВА былі падрыхтаваны да ваенных дзеянняў, якія павінны былі пачацца 17 верасня ў 6:00 гадзін раніцы. Савецкая ваенная групоўка была аб’яднаная ў Беларускі фронт (камандуючы — камандарм М. Кавалёў). У складзе акругі (фронту) былі: 3-я армія: 4-ы (50-я і 27-я стралковыя дывізіі), 10-ы стралковыя карпусы (126-я і 115-я стралковыя дывізіі), 5-я, 10-я стралковыя дывізіі, 24-я кавалерыйская дывізія, 22-я і 25-я лёгкія танкавыя брыгад (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). 85 тыс. чал., 678 танкаў, 45 бронеаўтамабіляў, 676 гармат і мінамётаўGryelak, K. Czeław. Kresy w czerwieni. Agresja Związku Sowieckiego na Polskę w 1939 roku. — Warszawa: Neriton, 1998. — S. 252; М. Мельцюхоў прыводзіць іншую колькасць па арміі: 121 968 чал, 752 гарматы, 743 танкі. Мельтюхов, М. И. Упущенный шанс Сталина… — С. 119..

З-за таго, што не ўсе падраздзяленні былі падрыхтаваны да наступлення, з арміі вылучалася т.зв. «Полацкая група» ў складзе 4-га стралковага корпуса, 5-й стралковай дывізіі, 24-й кавалерыйскай дывізіі, 22-й і 25-й лёгкіх танкавых брыгад. Камандаванне групай прыняў камандуючы 3-й арміяй камкор В. І. Кузняцоў. 11-я армія: 16-ы (2-я і 100-я стралковыя дывізіі), 24-ы (139-я і 145-я стралковыя дывізіі) стралковыя карпусы, 64-я і 164-я стралковыя дывізіі, 3-і кавалерыйскі корпус (7-я і 36-я кавалерыйскія дывізіі), 6-я лёгкая танкавая брыгада (на ўзбраенні танкі БТ-5 і БТ-7). Камандзір — камдыў Н. В. Мядзведзеў.

З-за таго, што не ўсе падраздзяленні былі падрыхтаваны да наступлення, з арміі вылучалася т.зв. «Мінская група» (16-ы стралковы корпус, 3-і кавалерыйскі корпус, 6-я лёгкая танкавая брыгада) пад камандаваннем камандзіра 3-га кавалерыйскага корпуса камдыва Я. Т. Чаравічэнкі. Дзяржынская конна-механізаваная перасоўная група: 5-ы стралковы корпус (4-я і 15-я стралковыя дывізіі), 6-ы кавалерыйскі корпус (4-я, 6-я і 11 кавалерыйскія дывізіі — танкавыя палкі дывізій былі ўзброены танкамі БТ-2 і БТ-5), 15-ы танкавы корпус (2-я і 27-я лёгкія танкавыя брыгады — на ўзбраенні брыгад танкі БТ-7), 20-я механізаваная брыгада, 21-я цяжкая танкавая брыгада (на ўзбраенні 105 цяжкіх танкаў Т-28). 4-я армія: 8-я, 55-я, 122-я і 143-я стралковыя дывізіі, 29-ы і 32-і лёгкія танкавыя брыгады (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). Камандзір — камдыў В. І. Чуйкоў. 23-ці асобны стралковы корпус: 52-я стралковая дывізія і Дняпроўская ваенная флатылія. Камандзір — камбрыг С. Д. Акімаў. 10-я армія: 11-ы стралковы корпус (121-я і 150-я стралковыя дывізіі), 3-і стралковы корпус (6-я, 33-я і 121-я стралковыя дывізіі). Камандзір — камкор І. Г. Захаркін.

4 арміі, конна-механізаваная група, асобны стралковы корпус, ; 378,6 тысяч чалавек, 3167 гармат і мінамётаў, 2406 танкаў) і Украінскі фронт (3 арміі; 239 тысяч чалавек, 1792 гармат і мінамётаў, 2330 танкаў). Агульная колькасць ваенных фарміраванняў з савецкага боку дасягала 617,6 тысяч чалавек, 4959 гармат і мінамётаў, 4736 танкаў; у складзе групоўкі дзейнічалі 3298 самалётаўМельцюхоў, С.297—299..

Польская групоўка на ўсходніх землях складала да 45 тысяч чалавекГісторыя Беларусі, С.450., з іх непасрэдна на мяжы каля 12 тысяч чалавек (25 батальёнаў і 7 эскадронаў корпуса пагранічнай аховы), шмат тылавых, запасных, часткова сфармаваных і слабаўзброеных вайсковых адзінак .

Баявыя дзеянні 16 верасня В. Молатаў падчас сустрэчы з В. фон Шуленбургам паведаміў пра афіцыйную пазіцыю савецкага ўрада:

У той жа дзень Ваенны савет БАВА выдаў загад № 005, дзе войскам Беларускага фронту загадвалася перайсці ў наступленне і «вызваліць» народ Заходняй Беларусі.

Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 17 верасня 1939. Лічыцца, што для польскага боку савецкая аперацыя была нечаканасцю, а французскія папярэджанні пра магчымы напад СССР былі праігнараваныМельцюхоў. С.299.

Сістэматычны і арганізаваны супраціў савецкім войскам аказвалі толькі польскія войскі аховы мяжы. Гэтаму спрыяў і загад маршала Э. Рыдз-Сміглы, дадзены вечарам 17.9, які прадпісваў польскім войскам адыходзіць у Венгрыю і Румынію, і ўступаць у бой толькі ў выпадку нападу або спробы раззбраення з савецкага боку. У сваю чаргу, першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. У далейшым, арганізаванае супраціўленне на Палессі аказала польская аператыўная група «Палессе» (ген. Клеберг; 18 тысяч чалавек), сфармаваная з пагранічных войск, жандармерыі, дробных гарнізонаў, маракоў Пінскай флатыліі.

Адступалыя часткі Войска Польскага пад Баранавічамі збілі чатыры самалёты Чырвонай Армііpolskieradio.pl.

Яшчэ да падыходу ЧА адбываўся шэраг выступленняў супраць польскіх уладаў з боку партызанскіх атрадаў і падпольных груп, рабочых і сялян (: Скідзельскае паўстанне).

У некалькіх выпадках між польскім і савецкім войскамі адбыліся інтэнсіўныя баі, напр., баі за Вільню (19.9), баі за Гродна (20—21.9), абарона Брэсцкай крэпасці (з 22.9), баі пад Восаўцамі, Шацкам (28.9).

Часам савецкія войскі не паспявалі заняць пэўных тэрыторый, улучаных у савецкую сферу інтарэсаў, і туды першымі траплялі нямецкія войскі. У такіх выпадках нямецкія войскі адступалі пры падыходзе савецкіх. Адбыўся і шэраг памылковых сутычак паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Былі праведзеныя некалькі супольных савецка-нямецкіх вайсковых парадаў, напр., у Пінску, Брэсце, некалькіх гарадах Заходняй Украіны.

Ушанаванне У савецкі і постсавецкі час тэме паходу РСЧА ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну былі прысвечаны літаратурныя творы (аповесць «Перад вераснем» (1959) А. Бажко, апавяданне «Партсігар» І. В. Мельнікава, вершы («Слава табе, Армія!..» Я. Купалы (1939) і інш.)), навуковыя працы і тапаніміка (у шэрагу гарадоў з’явіліся вуліцы 17 верасня, бульвар 17 Верасня ў Мінску і вуліца Вызвалення). У 1939—1949 гадах 17 верасня адзначалі як свята ў БССРІ. Мельнікаў. «Свята 17 верасня» у пасляваеннай БССР. Ад вайсковага парада да ўсеагульнага забыцця //Блог Нistoriapobach, а ў 2021 годзе 17 верасня абвясцілі днём народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.

Гл. таксама Заходняя Беларусь Лінія Керзана Польская абарончая вайна 1939 Беларускі фронт 1939 Армія Краёва Катынскі расстрэл

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура . С.449—451. Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. — М.: Вече, 2001.

Спасылкі

Смалянчук А. «Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі» Грыбоўскі Ю. «Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.)» Дзесяць малавядомых фактаў пра ўз’яднанне Беларусі 17 верасня 1939

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Польшчы Катэгорыя:1939 год у Беларусі Катэгорыя:1939 год у Заходняй Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1939 года