«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 года пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1930 года раз у месяц у Мінску на беларускай мове.

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тысяч асобнікаў. Першы рэдактар Мікалай АзбукінКісялёў У. Наш папярэднік…, з красавіка 1926 года Самуіл Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак Міхаіл Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак Анатоль Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.

З лістапада 1930 года да студзеня 1933 года выходзіў пад назвай «Савецкая краіна». 

Крыніцы

Літаратура Ліс А. «Наш край» // Ліс А. «Наш край» // «Наш край» // Кісялёў У. Наш папярэднік // . С. 36—37. Гужалоўскі А. Летапісец беларускага краязнаўства (да 90-годдзя часопіса “Наш край”) // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. – № 9. – С. 5–15.

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Цэнтральнае Бюро краязнаўства