Цэнтральнае бюро краязнаўства — грамадскі орган па кіраўніцтве краязнаўчым рухам на Беларусі ў 1920—1930-я гг. Дзейнічала з 1923 г. пры Інстытуце беларускай культуры, у 1929—1936 гг. пры Беларускай Акадэміі навук. У бюро працавалі М. В. Азбукін, К.Крапіва, В.Пераход, У. І. Пічэта, А. У. Фядзюшын, Р. К. Шукевіч-Траццякоў.
Дзейнасць
Вывучала формы, метады і кірункі краязнаўчай работы, вяла ўлік краязнаўчых таварыстваў і гурткоў, аказвала ім метадычную дапамогу, забяспечвала літаратурай і бібліяграфічнай інфармацыяй, каардынавала іх дзейнасць з дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі. Шырока прапагандавала краязнаўчую работу. Садзейнічала падрыхтоўцы краязнаўчых кадраў: праводзіла іх вучобу на спецыяльных курсах, распрацавала план курса па краязнаўстве для ВНУ і тэхнікумаў. З кастрычніка 1925 г. выдавала часопіс «Наш край» (у 1930—1933 гг. называўся «Савецкая краіна»), зборнікі, дзе змяшчаліся матэрыялы краязнаўчых з’ездаў і канферэнцый, рэцэнзіі на краязнаўчыя выданні, праграмы і інструкцыі. Адказны сакратар С. В. Скандракоў (1923—1925 гг.), навуковыя сакратары М. І. Каспяровіч, В. А. Самцэвіч (1928—1932 гг.) і інш.
Старшыні М. І. Бялуга В. А. Серафімаў
Гл. таксама Другая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя
Крыніцы
Літаратура Амелькович, Л. Г. Деятельность Центрального Бюро краеведения Белоруссии (1923—1933 гг.) // Вопросы библиотековедения и библиографоведения. — Мн., 1975. Кісялёў У. Наш папярэднік //. С.36—37.
Катэгорыя:Інстытут беларускай культуры Катэгорыя:Беларускія краязнаўчыя арганізацыі Катэгорыя:Цэнтральнае Бюро краязнаўства