thumb|350px|Акіяны Зямлі Акія́н (, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:

Ціхі акіян Атлантычны акіян Індыйскі акіян Паўночны Ледавіты акіян Паўднёвы акіян (раней у асобны акіян не выдзяляўся)

Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.

Склад акіянаў

У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян (уведзена ва ўжытак Юліем Міхайлавічам Шакальскім). Акіян Плошча, млн км² Аб'ём, млн км³ Сярэдняя глыбіня, м Найбольшая глыбіня, м МорыАтлантычны 91,6 329,7 3600 8742 () Балтыйскае, Паўночнае, Міжземнае, Чорнае, Саргасава, Карыбскае, Адрыятычнае, Азоўскае, Балеарскае, Іанічнае, Ірландскае, Мармуровае, Тырэнскае, Эгейскае; Біскайскі заліў, Гвінейскі заліў, Мексіканскі заліў, Гудзонаў заліўІндыйскі 73,556 292,1 3890 7725 (Зондскі жолаб) Андаманскае, Аравійскае, Чырвонае, Лакадыўскае, Тыморскае; Бенгальскі заліў, Вялікі Аўстралійскі заліў, Персідскі заліўПаўночны Ледавіты 14,75 18,1 1225 5527 (у Грэнландскім моры) Нарвежскае, Баранцава, Белае, Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, Грэнландскае, Бафорта, Бафіна, ЛінкальнаЦіхі 169,2 710 4280 11034 (Марыянскі жолаб) Берынгава, Ахоцкае, Японскае, Усходне-Кітайскае, Жоўтае, Паўднёва-Кітайскае, Яванскае, Сулавесі, Сулу, Філіпінскае, Арафурскае, Каралавае, Фіджы, ТасманаваПаўднёвы 86,0 няма дадзеных3503 8264 (, упадзіна Метэор) Дзюрвіля, (, Роса, Амундсена, Белінсгаўзена, Рысер-Ларсена, Дэйвіса, Касманаўтаў, Садружнасці, Моўсвна, Уэдэла, Скоша, Лазарава

Рэльеф дна

Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1—2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.

Калі ўскраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абісальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.

Донныя адклады, або грунты

Донныя адклады (або грунты) Сусветнага акіяна могуць быць класіфікаваныя па некалькіх крытэрыях: паводле глыбіні: літаральныя (да 200 м) глыбакаводныя (глыбей за 200 м) паводле месца ўтварэння: тэрыгенныя: чырвоны (вусці Амазонкі, Арынока, Янцзы), чырвона-карычневы, цагляна-чырвоны глей — утрыманне CaCO3 да 60 %; глаўканіт. У асноўным утвараюцца каля заходніх і ўсходніх берагоў Паўночнай Амерыкі, ля паўднёвых і ўсходніх берагоў Афрыкі, ля берагоў Партугаліі і Японіі; чорны глей — распаўюджаны рэдка, у асноўным там, дзе ідзе ўтварэнне, расклад ці назапашванне арганічнага рэчыва. Нярэдка ўтрымлівае серавадарод; вулканічны глей і вулканічны пясок — сустракаюцца на розных глыбінях, звзаныя з абласцямі вулканічнай дзейнасці. Маюць цёмна-шэрую ці карычневую афарбоўку, утрымліваюць вулканічнае шкло, кавалкі пемзы, абломкі вулканічных парод. пелагічныя: чырвоныя і карычневыя глыбакаводныя гліны — спецыфічныя адклады глыбокіх вод акіяна. Уяўляюць сабой тонкі гліністы асадак, утвараюцца ў выніку спакойнага асадканакаплення са шкілетаў арганізмаў, поўнасцю раствораных . У склад уваходзяць моцна змененыя мінеральныя часціцы, а таксама часціцы механічнага і касмічнага паходжання, якія прайшлі доўгую перапрацоўку. Раз-пораз трапляюцца рэшткі старажытных акул (асабліва іхніх зубоў), вушныя косці кашалотаў і іншых кітоў. Глыбіня залягання — ад 5 і больш тыс. м у абласцях халодных акіянічных вод. Багатыя на кісларод і вуглекіслату; радыялярыевы глей — глей з вялікай (20 %) канцэнтрацыяй шкілетаў радыялярый. Найбольш пашыраны ў Ціхім акіяне; дыятомавы глей — крамністыя панцыры і шкілеты дыятомавых водарасцей з вялікім утрыманнем CaCO3. Звычайна мае жаўтавата-шэры колер, а пры высыханні — шэравата-буры, светла-шэры. У асноўным пашыраны ў зоне таяння ільдоў на поўнч ад Антарктыды; глабігерынавы глей — са шкілетаў жывёл, канцэнтрацыя да 80 %, у асноўным CaCO3. Колер светла-шэры і светла-ружовы. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім; фарамініферавы глей. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім; глей — разнавіднасць карбанатнага асадку. Глыбіня загялання каля 3 тыс. м паблізу некаторых астравоў Атлантычнага акіяна; каралавы глей і каралавы пясок. Утвараецца з каралаў. Часцей за ўсё пашыраны ў экватарыяльных і трапічных мелкаводдзях паўднёвага захаду Ціхага, поўначы Індыйскага акіянаў, ва ўсёй Акіяніі, у Чырвоным і Карыбскім морах; ледавіковыя адклады. Паўночны Ледавіты акіян, Паўднёвы акіян, крайняя поўнач Атлантычнага акіяна; жалеза-марганцавыя канкрэцыі — утвараюцца ў выніку рыхлення адкладаў на акіянічным дне ў асадкавых адкладах паводле механічнага складу: валуны галька жвір пясок глеісты пясок пясчаны глей глей гліністы глей (самы тонкі)

Ва ўсіх тыпах донных адкладаў можна сустрэць касмічны пыл — часціцы касмічнага паходжання, якія ўтвараюцца пры згаранні метэарытаў і балідаў у зямной атмасферы. Сюды ж адносяцца магнітныя шарыкі.

Хуткасць назапашвання донных адкладаў (грунтоў) вельмі малая: дыятомавыя і вапнавыя адклады — 1-30 мм/тысячагоддзе; глабігерынавы глей — 10-20 мм/тысячагоддзе; турбідыты — 100 мм/тысячагоддзе; чырвоныя гліны — 1 мм/тысячагоддзе.

Багацці, якія змяшчаюць у сабе донныя адклады Сусветнага акіяна: медныя руды; жалеза-марганцавыя канкрэцыі; нафта; прыродны газ; золата; алмазы; вугаль; фасфарытавыя канкрэцыі; саляныя купалы; сульфіды; жалеза-нікелевыя метэарыты; волава; жалеза; хром; тытан.

Акіянічныя цячэнні і іншыя з'явы

Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (), рознасць вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэння вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землетрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.

Клімат

Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.

Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.

Тэмпературны рэжым і салёнасць Сусветнага акіяна Тэмпературны рэжым Сярэдняя тэмпература вады ў сусветным акіяне складае +17,5°С, а паветра над акіянам - +14,4°С, прычым у Паўночным паўшар'і тэмпература на 3°С вышэйшая за Паўднёвае паўшар’е. Гэта тлумачыцца наяўнасцю Паўднёвага акіяна і яго тэмпературай: Акіян ці іншая водная прастора Сярэдняя тэмпература, °С Атлантычны акіян +16,5Індыйскі акіян +17,3Паўночны Ледавіты акіян +0,7Ціхі акіян +19,4Паўднёвы акіян -2,3замкнёныя трапічныя моры да +32...+34 Салёнасць Салёнасць - гэта колькасць раствораных цвёрдых мінеральных рэчываў у якім-небудз аб'ёме вады. Вымяраецца ў праміле (‰).

Акіян ці іншая водная прастора Салёнасць, на паверхні, ‰ Атлантычны акіян 35,4Індыйскі акіян 34,7Паўночны Ледавіты акіян 31,4Ціхі акіян 34,6моры ад 8 да 42адкрытыя часткі акіянаў ад 32 да 48Сусветны акіян у цэлым 35 Тэрмахалінная цыркуляцыя За кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне, ствараецца тэрмахалінная цыркуляцыя.

Арганічны свет акіянаў

Паводле тыпаў пражывання арганічны свет акіянаў падзяляецца на тры вялікія групы: планктон: водарасці чэрві

пратысты некаторыя віды малюскаў ікра і лічынкі розных марскіх арганізмаў крыль нектон: рыбы кітовыя (кіты, дэльфіны) буйныя галаваногія (васьміногі, кальмары, каракаціцы) ластаногія марскія чарапахі марскія змеі некаторыя віды птушак (пінгвіны і інш.) бентас: каралавыя паліпы губкі большасць відаў малюскаў ракападобныя чэрві фарамініферы ігласкурыя сіне-зялёныя водарасці зялёныя водарасці бурыя водарасці чырвоныя водарасці бактэрыі ніжэйшыя грыбы некаторыя з вышэйшых раслін

Эканоміка Суднаходства

Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19—пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя з якіх — Панамскі і Суэцкі. +Буйнейшыя парты свету ў 2004—2011 г. па грузазвароцеМесцаПортКраінаАдзінка вымярэння2011AAPA World Port Rankings 2011кілатон2010AAPA World Port Rankings 2010кілатон2009AAPA World Port Rankings 2009кілатон2008AAPA World Port Rankings 2008кілатон2007кілатон2006AAPA World Port Rankings 2006кілатон2005кілатон2004AAPA World Port Rankings 2004кілатон1ШанхайMT5904395343715057155080005614465370004430003789622СінгапурFT5311765015664723005154154836164485004232673934183ЦяньцзіньMT4599414000003811103651633094652576002451002061614РотэрдамMT4345514299263869574211364011813784003766003525635ГуанчжоўMT4310004256003640003470003413633028002417002151906ЦындааMT3720003501202743042782712650202242001843001616507НінбоMT3489114081803715403618504716303097002724002258508MT2846002768152438502520002459642049001675001503209ПусанRT28151326296322618224168324356421790021720021976010ГанконгMT27744426781524296725940224543323820023013922087911Порт-ХедлендMT24667219899717862515939113070711180011060010850012MT22363321433719285320315720778520460019254920351713Х’юстанMT21573120605519172919247319601420150019202318341914ДаляньMT21106520000020400024600022285920050017680014516215ШэньчжэньMT20547520486021100018704519919017600015390013524616КлангFT1937261685881376151523481355141220001097009991117АнтверпенMT18715117816715780718939018289716740016010015230018НагояFT18630518570316510121813021560220800018710018228919MT171844165025няма дадзеных1408231339491260001101008792020УльсанRT16318115093317031417027916865216110010350015650021ІнчхонRT151462няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеных22ТыбаMT14966115525614490416514316920216700016570016930023СямыньMT140900няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхяма дадзеных24ДубайMT137770няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеных25ВіторыяMT136572няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеных MT=метрычныя тоны; FT=фрахтовыя тоны; RT = метрычныя тоны

Рыбалоўства

Акіян - галоўная крыніца здабычы рыбы для харчовых і прамысловых мэт. Здабыча рыбы штогод расце і за 2000-2009 павялічылася агулам на 30 млн т.